Спектакли

Аднойчы ў вялізным горадзе (6+)

29 февраля 2020

Театр им. Янки Купалы

Минск, ул. Энгельса, 7

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 7 руб.

Аднойчы ў вялізным горадзе (6+)

29 лютага ў Купалаўскім тэатры ўпершыню пройдзе інклюзіўны спектакль. У ім возьмуць удзел каля 100 артыстаў, у тым ліку дзеці з аўтызмам.

“Аднойчы ў вялізным горадзе” — пастаноўка сямейнага інклюзіў-тэатра “і”. Каб кожны жадаючы мог стаць часткай гэтага цудоўнага праекту, на платформе Ulej.by створана краўдфандынгавая кампанія.

Менш чым за суткі кампанія “Першы інклюзіўны спектакль на сцэне Купалаўскага” сабрала запланаваны мінімум сродкаў, неабходных на паказ пастаноўкі. Але пэўная частка месцаў у залі яшчэ не выкупленая, і мы шчыра верым, што на спектакль будзе аншлаг, бо гэта надзвычай важна для творчых дзяцей — бачыць і адчуваць удзячную публіку. Дык давайце не будзем спыняцца.

Ні адзін рубель не прападзе марна: тое, што застанецца пасля арганізацыі пастаноўкі, будзе перададзена сямейнаму інклюзіў-тэатру “і” на аплату арэнды пляцоўкі для рэпетыцый.

Некаторыя з прывабных лотаў — а гэта гадавое запрашэнне на ўсе прэм’еры Купалаўскага, квіткі на канцэрт NIZKIZ, запрашальнік у VIP-ложу са Святланай Алексіевіч — разляцеліся за першыя суткі, але гэта далёка не ўсё. Сярод лотаў яшчэ шмат чаго цікавага, і яны будуць дапаўняцца.

Больш інфармацыі глядзіце тут.