Выставки

Адваротны бок

09.12.2016 - 15.01

Минск, пр-т Дзержинского, 57

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

2

Адваротны бок

9 снежня а 15 адкрыццё выставы "Адваротны бок". 

Надзя Бука – мастак, дызайнер, ілюстратар. Творы, якія прадстаўлены на выстаўке "Адваротны бок" – незвычайныя па тэхніцы: яны створаны пры дапамозе звычайных нажнічак і паперы. Работы Надзі чымсьці нагадваюць выцінанкі, але разам з тым вельмі ад іх адрозніваюцца. Менавіта таму мастачка вырашыла даць назву сваім капяровым кампазіцыям - БУцінанка, ад першых літар свайго прозвішча. Запрашаем вас зазірнуць у папяровы свет Надзі Бука!

Надзя Бука нарадзілася 2 снежня 1981 года ў горадзе Маладзечна. Першым настаўнікам для будучай мастачкі стаў бацька, графік Іван Іванавіч Смальякоў. З дзяцінства прымала ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. 

1996 год – першае месца ў міжнародным конкурсе «Дзеці света малююць Іерусалім». Гэта кампазіцыя і сёння экспануецца ў галоўным музеі Ізраіля.
1997 год - стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 
1999 - 2002 - навучалася ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М. К. Агінскага на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Там Надзя пазнаёмілася з мастацтвам выцінанкі. Яе дыпломнай працай стаў шэраг ілюстрацый да кнігі асабістых вершаў. 
2003-2007 - студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.
2003-2005 – настаўніца выяўленчага мастацтва ў Красненскай СШ (Маладзечанскі раён). 
2007 год - стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (за метадычную распрацоўку па выкладанню выцінанкі ў школах).
Май 2011 года – першая персанальная выстава буцінанкі «Нешта» у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», г. Мінск.
З 2011 года – персанальныя выставы у Вільнюсе (галерэя "Ужупіс"), Маладзечне, Мінску.
2016 год удзельніца "Восеньскага салону" з Белгазпромбанк у Палацы мастацтваў 
Надзя Бука - удзельніца праектў "Ліхтарт" і "Пастулат" у Мінску, "Бумпром" у Маскве і "Чорны квадрат" у Пецярбургу.
ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи