Кино

Альманы

26 октября 2014

Beetlejuice

Минск, ул. Калинина, 7

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Альманы

Грамадзкая кампанія “У абарону беларускіх балот” (Bezbolot.Net) запрашае на кінапаказ дакументальнай стужкі Ягны Кнітэль “Альманы” пра аднайменную беларускую вёску на балоце. Кінапаказ адбудзецца ў Менску 26 кастрычніка а 17-й гадзіне ў кафэ Beetlejuice Cafe (вул. Калініна, 7), уваход вольны.

У фільме адлюстроўваецца будзённае жыццё глухой столінскай вёскі. Побыт чаргуецца з фальклорным матэрыялам – легендамі пра русалак, лесавікоў. “Ішла Божая Маці па балоце, на плячах несла дзіцёнка свайго, – ахвотна дзеліцца мясцовымі паданнямі карэнная жыхарка Альманаў. – Захацела вады напіцца, нахілілася – ажно дзіця ў ваду ўпала ды ўтапілася. Пракляла Маці возера, і з таго часу ніхто сюды не сунецца”. Бабка апавядае досыць сур’ёзна і дазваляе сабе праналізаваць сказанае. “Хто ж ведае – ці тая Божая Маці яна была, ці звычайная. Хрыстос жа ў балоце не тапіўся”. Дарэчы, мясцовыя спраўна ходзяць у царкву Ўваскрашэння Хрыстова. Тут, у Альманах, добра ўжываюцца разам паганскія забабоны і хрысціянская вера.

Больш інфармацыі тут.

Фота: hdwallsource.com