Выставки

Anatomia

16 июня 2014 - 11 июля 2014

Центр современных искусств

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: тут.

Вход: свободный.

Anatomia

«Anatomia» -- міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб'ектам даследавання якога з'яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.

Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.

Экспазіцыя праекта «Anatomia» ў Мінску аб'яднае працы ранейшых ўдзельнікаў і такім чынам дасць магчымасць асэнсаваць матэрыял, напрацаваны за два гады.

У рамках праекта адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Здзенекам Лготакам (Прага, Чэхія)

Аўтар і куратар праекта «Аnatomia» -- Дзіна Даніловіч

Задачы праекта:

·        прадстаўленне аўтараў, якія выкарыстоўваюць розныя візуальныя падыходы і тэхнікі падчас працы з тэмай цела і цялеснасці;

·        стварэнне інфармацыйна-культурнай прасторы для магчымасці далейшага

     развіцця канцэптуальнай мовы «гаварэння» пра цела;

·        фарміраванне ў гледача досведу ўспрымання цела як аб'екта даследавання розных мастацкіх практык;

·        азнаямленне аўдыторыі не толькі з сучаснымі праектамі і маладымі аўтарамі, але і з напрацаваным раней матэрыялам па тэме цялеснасці.

Узроставае абмежаванне  +18.

Спіс удзельнікаў праекта:

Здзенек Лготак / Чэхія

Ігар Саўчанка / Беларусь

Уладзімір Парфянок / Беларусь

Сяргей Кажамякін / Беларусь

Канстанцін Селіханаў / Беларусь

Віктар Сянькоў / Беларусь

Антон Сянькоў / Беларусь

Сяргей Ждановіч / Беларусь

Уладзімір Макаркоў / Беларусь

Аляксей Літвінка / Беларусь

Вольга Хахлова / Беларусь

Таццяна Лісоўская / Беларусь

Алёна Гайдук / Беларусь

Ганна Аксёнава / Беларусь

Радаслаў Берэнт / Польшча

Дзіна Даніловіч / Беларусь

Арганізатары і партнёры:

Цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва

Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

Чэшскі культурны цэнтр у Кіеве

Польскі Інстытут у Мінску

Мастацкі ўніверсітэт у Познані

Фонд Мастацкага ўніверсітэта ў Познані

Цэнтр фатаграфіі Studio67

Інфармацыйны партнёр:

FILET magazine

 

Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ: 16 чэрвеня – 17.00

Адкрыццё: 16 чэрвеня – 18.00

Творчая сустрэча са Здзенекам Лготакам (Прага, Чехія) – 17 чэрвеня – 18.00