Выставки

Апосталка беларускага адраджэння

15 июля 2016 - 1 сентября 2016

Литературный музей П.Бровки

Минск, ул. К.Маркса, 30

Справки: +375 17 335 44 47.

Вход: 1,5 руб.

Апосталка беларускага адраджэння

Талент Алаізы Пашкевіч непарыўна звязаны з гісторыяй развіцця беларускага грамадства і нацыі, гуманізацыяй і дэмакратызацыяй жыцця нашай краіны, узбагачэннем літаратуры рэвалюцыйна накіраванымі і філасофскімі творамі.

Паказ асобы Цёткі і яе ўклад мае сучасны аналітычны характар, які выяўляецца праз дэманстрацыю адначасова прадметаў быту, кніг і фотаздымкаў як канца ХІХ - пачатку ХХ стст. (часу жыцця пісьменніцы), так і матэрыялаў мастацкай і навуковай накіраванасці, створаных у сяр.ХХ – пач.ХХІ стст.

Адзін з комплексаў экспазіцыйнай прасторы дэманструе матэрыялы, якія з’яўляюцца сведчаннямі фарміравання і станаўлення асобы Алаізы Пашкевіч. Наведвальнік зможа ўбачыць прыжыццёвыя выданні аўтаркі – “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, дакументы, якія суправаджалі пачатковы этап жыцця жанчыны, габелен канца ХІХ ст. прыналежнасцю сям’і Пашкевічаў і інш. У літаратурнай скарбонцы краіны налічваецца шмат твораў, прысвечаных апосталцы адражэння. Лідзія Арабей, Валянціна Коўтун, Рыгор Барадулін, Данута Бічэль-Загнетава, Алег Лойка і інш. спрычыніліся да глыбокага аналізу шматграннай натуры Цёткі і прысвяцілі частку свайго жыцця і душы прапагандзе і аналізу дзейнасці гэтай незвычайнай жанчыны. Ужо на сённяшнім этапе развіцця культуры мастацкія і навуковыя працы новых пакаленняў даследчыкаў дапамагаюць успрыняць гістарычныя факты і асабістыя памкненні пісьменніцы-змагаркі вачыма сучасніка, прадвызначыць тыя агульнанацыянальныя факты і памкненні, што яднаюць народ на працягу ўсяго яго часу існавання і развіцця ў розных палітычных і грамадскіх умовах. Гэту тэму на выставе ілюструюць рукапісы твораў, выданні кніг, навуковыя матэрыялы і даследаванні, прысвечаныя асобе Алаізы Пашкевіч, аўтарства якіх належыць літаратурнай і навуковай інтэлігенцыі. Да інтэрпрытацыі вобразаў, створаных словамі пісьменніцы ў яе ўласных творах, і іх візуалізацыі прыклалі намаганні і беларускія мастакі. Графічныя працы Міколы Купавы і Анатоля Волкава, прадстаўленыя ў асобным экспазіцыйным комплексе, з’яўляюцца рэальным ўвасабленнем герояў, пейзажаў, дзеянняў і нават думак, агучаных і раскрытых у вершах і апавяданнях Цёткі.

Фото: minsk-old-new.com.