Кино

Авангард побач

30 сентября 2016

Glory Hall

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Авангард побач

Мадэратар: Максім Карпіцкі.
Рэжысеры/кі ўдзельнікі/цы сустрэчы: Саша Ігнатовіч, Дзмітры Велескевіч, Bazinato, Антон Мех.

XYX (Саша Ігнатовіч, Като Дробыш, Том Гамізэль)
Што ёсць чалавечае цела? Чаму некаторыя часткі мы лічым прыгожымі, а іншых саромеемся? Ад чаго залежыць успрыманне нашых уласных целаў, і каму яны належаць? Фільм «XYX» - гэта аўдыёвізуальнае падарожжа па чалавечым целе, яго культурнае ўсведамленне, візуальнае і фізічнае ўспрыманне формы і тэкстуры. Фільм раскрывае ўзаемасувязь паміж сэксуальнасцю і целам праз візуальнае даследванне цялесных табу, разбурае агульнапрынятыя сэксуальныя вобразы і імкнецца змяніць уяўленне аб візуальным кантэксце і сэксуальным бачанні цела.

Міфалогія штодзённасці (Дзмітры Велескевіч)
Персанальная міфалогія пражывання штодзённасці стварае прыватную сістэму знакаў, сэнсаў і вобразаў у публічнай прасторы. Паслядоўнасці месцаў, позіркаў, перамяшчэнняў, кантактаў і назіранняў расхінаюць межы рэфлексіі над будзённым. Самавідавочнасць таго, што адбываецца, і руцінныя формы сацыяльнага ўзаемадзеяння выбудоўваюць дакументальны наратыў праз прызму індывідуальнага досведу ўспрыняцця.

Паўстанне / Цішыня (Bazinato)
Шэсць прасторава-часавых гісторыяў: мінулага, цяперашняга і будучага.
Лепшы эксперыментальны фільм Cineme Perpetuum Mobile 2016.

Хроніка (студыя "Сінія горы": Антон Мех, Дзяніс Кудраўцаў)
"Хроніка" - фільм, зманціраваны на матэрыяле дакументальных стужак кінастудыі "Летапіс" 50-х - 70-х гадоў. Савецкая эпоха, механістычная і вуглаватая. Чорна-белая выява будняў і святаў савецкіх грамадзянаў, дзе раўнуюцца ўраднікі, паэты, навукоўцы і завадчане. Простыя кадры ахайнага сацыялістычнага рэалізму перафарматаваныя музыкай «Сініх гор» і танец жыцця запушчаны ўжо ў іншым рытме, рытме сучаснасці, немагчымай без сваёй гісторыі.