Спектакли

Бегчы з Эльсінора

22 мая 2014

Даведкi: тут.

Квiткi: 40 000 руб. - 70 000 руб.

Бегчы з Эльсінора
Знакаміты твор сусветнай драматургіі "Гамлет" Уільяма Шэкспіра атрымаў сучаснае прачытанне.

Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес аўтара пад кіраўніцтвам Гамлета ўзбунтаваліся і вырашылі ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам. У выніку нявінная гульня ператвараецца ў страшную трагедыю.

Ўсё ўжо перадвызначана, лёс не змяніць? Немы крык галоўнага героя Гамлета «Быць альбо не быць?» становіцца асноўным пытаннем для ўсіх, хто насяляе Эльсінор. А ці не прасцей за ўсё - бегчы з яго?
Эксперыментальны дух адчуваецца не толькі ў пастаноўцы спектакля, але і ў дэкарацыях, якія «крычаць» аб заганах сучаснага грамадства, агаляючы духоўнае збядненне чалавека.

Сцэнаграфія і музыка – Сяргей Паўлюк
Мастак па касцюмах – Алёна Ігруша
Пластыка – Уладзіслава Белазоранка