Выставки

Беларускі weekend

4 - 5 марта 2017

Справки: тут.

Вход: дошкольники бесплатно, школьники – 3 руб., студенты – 4 руб., взрослые – 5.5 руб.

Беларускі weekend

Адсвяткаваў Масленіцу – не спыняйся! Выходныя ў беларускім стылі – жывая музыка, гульні і забавы !

4 сакавіка 2017 года з 13:00 да 15:00

Толькі ў гэты дзень для вас будзе працаваць выстава «Жаночая ідэнтычнасць» – праект па рэканструкцыі традыцыйных беларускіх строяў сумесна з прадпрыемствам народных рамёстваў «Скарбніца» (у помніку архітэктуры царква з в. Логнавічы).

Нашым наведвальніцам будзе дана казачная магчымасць апрануцца як сапраўдныя беларускія жанчыны і зрабіць сэлфі ў самай аўтэнтычнай фотазоне.

Майстар-клас па завязванню наміткі (хата з вёскі Заброддзе).

Займальная экскурсія па музею а 13:30 (уваход на сектар Цэнтральная Беларусь)

5 сакавіка 2017 года з 14:00 да 15:00

Выступ усім вядомага гурта «Жвавы карчмар».

Гучная музыка, запамінальныя словы, простыя рухі. Сустракай вясну! Адпачывай разам з намі! Са шчырай усмешкай на прыгожым твары, мы будзем граць без перадыху і толькі для Цябе !

Выходныя ў беларускім стылі – якасна і модна !