Выставки

Бліжэй, чым блізка

27 декабря 2014 - 27 января 2015

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкі: тут.

Уваход: 25 000 руб.

Бліжэй, чым блізка

Што можа быць бліжэй, чым позірк, дотык, пацалунак ці малітва? Як блізка можна падысці да свайго героя, каб пабачыць не толькі эмоцыі, але і ягонае жыццё? Гэта цягам паўгода высвятлялі 11 беларускіх фатографаў, якія стваралі ў межах агульнага навучальнага курсу свае фотапраекты.

Зазірнуць бліжэй, чым блізка, з дапамогаю дакументальных і арт-праектаў фатографы вырашылі ў тыя праблемы, якія іх хвалююць: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, тайскі бокс, смяротная кара, самагон, скокі з парашутам і шмат чаго іншага.

Трынаццаць праектаў, створаных пад кіраўніцтвам фотарэдактара Андрэя Паліканава («Русский репортер») і фатографаў Юрыя Козырава («Time», «Noor») ды Таццяны Плотнікавай («Русский репортер»), сталі вынікам паўгадавой працы з выкладчыкамі, якая вялася на агульных сустрэчах і ў онлайне.

Выкладчыкі курсу: Андрэй Паліканаў (Расія), Юрый Козыраў (Расія), Таццяна Плотнікава (Расія), Пэп Бунэт (Pep Bonet, Іспанія).

Удзельнікі выставы: Уладзь Грыдзін, Аляксандра Салдатава, Сяргей Гудзілін, Дзяніс Дзюба, Людміла Пагодзіна, Надзея Бужан, Юлія Ваўчок, Максім Сарычаў, Зміцер Кужалькоў, Даша Сапранецкая, Сяргей Балай.