Выставки

Ціхі горад

15.06 - 23.06

Минск, пр-т Независимости, 37а

Справки: тут.

Вход: 2 руб. - полная стоимость билета, 1 руб. - для студентов и школьников, пенсионерам вход свободный.

3

Ціхі горад

Цішыня праяўляецца ў прасторы як нявыказанае і ўтоенае, як змоўчанае і схаванае далей ад вачэй, праяўляецца заглушанымі канфліктамі і нямым шумам. Нават моцныя гукі і галасы мякка абсарбуюцца цішынёй. Прастора цішыні дырыжуе рухамі, думкамі, размовамі ды паводзінамі людзей.

"Ціхі горад" аб’яднаў працы шасці мастакоў, ды выявіў розныя падыходы да наваколля галерэі. Мастакі даследавалі і спрабавалі пранікнуць ў розныя аспекты і ўзроўні жыцця людзей, якія працуюць ці пражываюць ў гэтай зоне ды рухаюцца ў ёй ці праз яе.

Раскінутыя ў часе і прасторы працэсы цяпер скандэнсаваныя тут, у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, дзе яны праяўляюцца калекцыяй мастацкіх выказванняў з выкарыстаннем розных медыя. Выстава адлюстроўвае цішыню, пустэчу ды іх супрацьлегласці; вымалёўваецца на размытых межах, дзе прыватнае становіцца публічным; прапаноўвае новае нутраное разуменне раёна.

Праект "Doing Things Together" - супрацоўніцтва паміж галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” - Мінск, арт-цэнтрам "Фабрыка павідла" - Львоў і Lava-Dansproduktion - Стакгольм.

Мастакі: Bazinato (Беларусь), Сібрыг Доктэр (Швецыя), Сяргей Пятлюк (Украіна), Кацярына Радчанка (Украіна), Сафія Садоўская (Беларусь), Шыда Шахабі (Швецыя)

Праектны мэнэджэмэнт ў Львове: Бажэна Закалюжна і Ганна Якавенка (Прадакшн)
Праектны мэнэджэмэнт ў Мінску: Ганна Чыстасердава
Праектны мэнэджэмэнт для Lava-Dansproduktion: Сібрыг Доктэр.

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи