Фесты

Dub Rovah Earthstrong Fest 2015

4 июля 2015

Парк 900-летия Минска

Минск, ул. Ташкентская, 28

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Dub Rovah Earthstrong Fest 2015

Нам тры гады, сябры! Кароткі шлях для чалавека і даўгі для гукасістэмы. 
Гэтую дату мы захацелі адзначыць даволі сур'ёзна. У рамках BIG WEEKEND MINSK мы зробім невялікі фэст з якайснай музыкай розных відаў і напрамкаў у аддаленым маляўнічым кутку мінскага парка...

КАЛІ: з 12:00 да 20:00, 4-га ліпеня 2015, у суботу.
ДЗЕ: парк 900-годьдзя Мінска, вуліца Ташкенцкая.
КОЛЬКІ: БЯСПЛАТНА!

►ROBBIE (Steppa Warriors, Cool Operator Soundsystem) [Wroclaw, PL] 
|reggae, dub|

Robbie, наш шаноўны госьць са сталіцы польскай Сылезіі горада Уроцлава. Заснавальнік супольнасьці Steppa Warriors і гукасістэмы Cool Operator. Прадусар, селектар, сьпявак, больш за 10 год на сцэне .

Steppa Warriors дзейнічаюць з 2010 г. Выступалі на адной сцэне разам з Channel One Sound System, The Mighty Jah Observer Sound System, O.B.F., King Alpha, Wayne McArthur, Hornsman Coyote, Uprising Sounds, Radikal Guru, Christine Miller, Will Tee і з іншымі артыстамі з Польшчы і сьвету. З'яўляюцца арганізатарамі серыі рэгі і даб вечарынак ва Уроцлаве пад назвай Dub Arena. 

Steppa Warriors непасрэдна зьвязаныя з Cool Operator Sound System (першай и адзінай гукасістэмай ва Уроцлаве). На дадзены момант працуюць над новым рэлізам, які неўзабаве будзе выдадзены, ў тым ліку і на вініле.

►DIMDOZ [Мінск, Беларусь]
|reggae, dancehall, jungle|

Легендарны мінскі селектар. "Бацька" беларускай бас сцэны. Адзін з першых у Беларусі, хто пачаў ставіць рэгі і даб з вініла. Граў рыдзімы для такіх суперзорак як General Levy і Deadly Hunta.

►RIVNO DUB FAMILY [Роўна, Украіна] 
|reggae, dub|

Дуэт маладых сэлектараў Kaya і Boban Yoo з Заходняй Украіны, які развіваюць рутс рэгі і даб культуру на сваёй зямлі, і ўпершыню выступяць па-за яе межамі з падборкай сваіх улюбёных тракаў.

►VIBECLUB (LIVE) [Мінск, Беларусь] 
|groove, latin, jazz|

Малады, але даволі вядомы мінскі гурт, які грае выбуховы мікс з лацінскай, джаз і фанк музыкі. Яны твараюць непаўторную танцавальную атмасфэру ў якой немагчыма стаяць на месцы.

►LDGrooves Crew [Мінск, Беларусь]
|Soul, Funk, Early Reggae, Ska, Rocksteady|

+Stwone
+Vasya Zhilevich
+Skirmunt Seth

Каралі мінскіх вечарынак. Калекцыянеры і зьбіральнікі рэдкай музыкі на вініле. Стылягі і проста вясёлыя тусоўшчыкі.

► ГУКАСІСТЭМА ДАБ РОВАР [Беларусь]
|reggae, dub|
Мы:)
+Сп. Каранёвы
+Сп. Салома
+Сп. Папоў 
+Тата Жах 
і нашыя жоўта-чорныя калоначкі.

Спадзяемся, што сьпіс не канчатковы...