Другое

Дзень вышыванкі

13 декабря 2014

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Даведкі: тут.

Уваход: бясплатна.

Дзень вышыванкі

13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры. Свята пройдзе яшчэ больш маштабна ў мінскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).

з 15:00 да 22:00 ў холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.
Уваход на мерапрыемства вольны.
Праграма фэстывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна цягам фестывалю:

— адукацыйная:
прэзентацыя па гісторыі і тэхналогіі вырабу вышыванкі;
майстар-класы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;
лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;

— забаўляльная:
зона беларускіх настольных гульняў;
нацыянальныя бодзі-арт і тату;
раздача стужак з беларускім арнаментам;
шматлікія конкурсы і падарункі;
музычны канцэрт беларускіх гуртоў;
іншыя цікавосткі.

— кірмаш:
будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзенне з народным арнаментам, упрыгожванні і сувеніры з нацыянальным каларытам ад беларускіх вытворцаў.

Арганізатары чакаюць прапановы ад майстроў, профільных спецыялістаў, этнографаў, ткачоў, рамеснікаў, гуртоў, музыкаў ды іншых для напаўнення праграмы адукацыйнай і забаўляльнай частак на e-мэйл: artsiadziba@gmail.com ці па нумару: +375297828881.

Для ўдзелу ў кірмашы на «Дні вышыванкі» запрашаюцца вытворцы вышыванак, іншай беларускай вопраткі, упрыгожванняў і сувеніраў з нацыянальнымі беларускімі адметнасцямі.

Фота: ornaments.shuma.by