Кино

Джек

19 октября 2016

Институт им.Гете

Минск, ул. В.Хоружей, 25

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Джек

19 кастрычніка а 19-ай у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску адбудзецца паказ фільма “Джэк”. 

Лета. Дзесяцігадовы Джэк з нецярпеннем чакае канікулы. Але ў апошні дзень заняткаў яго проста не забіраюць са школы. Маці Зана выхоўвае яго без бацькі, таму яна заўжды перагружана сваімі справамі, справамі выхавання дваіх дзяцей ды наогул усім. У гэты дзень яна проста тэлефануе яму і просіць пачакаць. Так Джэк застаецца разам з яшчэ адным хлопчыкам і выхавацелямі адзін. Пакуль справа не даходзіць да спрэчкі. Спалоханы, ён уцякае і бяжыць дамоў, каб знайсці абарону ў сваёй матулі. Але Заны зноў-такі няма дома. Джэк забірае свайго шасцігадовага брата Мануэля ад сяброўкі і разам яны накіроўваюцца на пошукі матулі. На працягу некалькіх дзён яны блукаюць па горадзе, спрабуючы знайсці яе сляды. Зноў і зноў браты наведваюць знаёмых сваёй маці, але знаходзяць толькі як быццам цёплыя словы, за якімі хаваецца звычайная абыякавасць. У рэшце хлопчыкі застаюцца пакінутымі самім сабе.

Мова: нямецкая з рускімі субтытрамі
Даведкі: + 375 17 2377119.