Кино

#fiveFilms4freedom

25 марта 2015

Галерея 12

Минск, ул. Я.Коласа, 8

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

#fiveFilms4freedom

Квір кінафестываль DOTYK запрашае сяброў, сябровак і адзінарогаў разам атрымаць асалоду ад прагляду пяць фільмаў, абраных для сусьветнага паказу з праграмы BFI Flare:

Усе пяць фільмаў былі выбраны з праграмы BFI Flare – галоўнага брытанскага ЛГБТ кінафэстывалю, які адкрыецца ў чацьвер, 19 сакавіка.
Фільмы будуць даступныя на BFI Player цягам 10 дзён фэстывалю, а 25 сакавіка адбудзеца “fiveFilms4freedom” (Пяць фільмаў за волю) дзень, у які глядачоў заахвочваюць сабрацца разам зь сябрамі, калегамі і сваякамі, каб паглядзець фільмы разам і распавесьці пра гэта ў сацыяльных мэдыях (#fiveFilms4freedom)
Мэта гэтай інаватарскай ідэі – падтрымаць свабоду і роўнасьць, і заявіць громка пра тое, што “каханьне зьяўляецца падставовым правам чалавека”, – сказаў Алан Гемэль, дырэктар Брытанскай рады і аўтар праекту.
Пяць фільмаў, абраных для сусьветнага паказу:
Chance – фільм пра двух пажылых мужчын са складаным мінулым, якія знаходзяць каханьне пасьля выпадковай сустрэчы ў парку
Code Academy – фільм пра дзяўчынку, якая выдае сябе за хлопца ў інтэрнэце, каб пазнаёміцца бліжэй зь дзяўчынай сваіх мараў
Morning is Broken – драма сталеньня, якая адбываецца ў ангельскай правінцыі
True Wheel – дакумэнтальны фільм пра майстэрню ровараў для гейскай супольнасьці ў амэрыканскім Дэтройце
An Afternoon – фільм пра падлетка, які набіраецца адвагі сказаць іншаму хлопцу, што той падабаецца яму.
Вэбсайт фэстывалю тут.
Фільмы будуць даступныя задарма да 29 сакавіка на BFI Player.
Фільмы на мове арыгінала з англ.субтытрамі
18+