Галоўнае пытанне

17 сентября 2014 - 17 октября 2014

Красный дворик

Минск, ул. Революционная, 7

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Галоўнае пытанне

На мінулым тыдні ў Лятучым універсітэце афіцыйна распачаўся новы ўніверсітэцкі год - ужо пяты па ліку.  Праграма ў гэтым годзе надзвычай цікавая і разнастайная – вядомыя інтэллектуалы, культурныя дзеячы прапануюць пазнаёміцца з рознымі падыходамі і практыкамі мыслення праз наведванне сваіх аўтарскіх курсаў лекцый, удзел у школах і семінарах. Запісацца на курсы можна да 25 верасня, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце Лятучага.

А пакуль арганізатары прапануюць усім зацікаўленым справай Універсітэта і мыслення разам бліжэй пазнаёміцца з некаторымі выкладчыкамі. Напрацягу цэлага месяца слухачы будуць мець мажлівасць наведаць “адкрытыя лекцыі” вядомых беларускіх інтэлектуалаў – сябраў калегіума Лятучага ўніверсітэта. Цыкл лекцый пад агульнай назвай “Галоўнае пытанне” прадстаўляе сабой дзевяць публічных выступаў, у якіх прамоўцы разважаюць над самымі рознымі сацыяльнымі, гуманітарнымі і культурнымі праблемамі, якія  з’яўляюцца сёння  кропкай прыцягнення інтэлектуальных высілкаў.

17 верасня: Уладзімір Мацкевіч  «Мир на ладони». И что это значит для образования” (суарганізатары падзеі – Studio76; лекцыя будзе адбывацца ў Чырвоным дворыку (вул. Рэвалюцыйная, 7), пачатак а 18.30)

18 верасня: Ірына Дубянецкая “Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў”

23 верасня: Зміцер Майбарада «Смерть философии: судьба философствования в современной культуре»

25 верасня: Алесь Смалянчук “Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка”

30 верасня: Міхал Анемпадыстаў “Межы памежжа”

1 кастрычніка: Павал Баркоўскі «Возможна ли социальная аналитика сегодня»

8 кастрычніка: Вячаслаў Бабровіч «Жертвы информационной войны: кто и почему (размышления по поводу украинских событий)»

14 кастрычніка: Алег Дзярновіч «Ethnoi  ці gentes? Феномен этнічнасці ў Сярэднявеччы”.

17 кастрычніка: Андрэй Ягораў «Состояние современной белорусской аналитики»

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пошуку адказаў на паднятыя пытанні. Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную ФОРМУ ці напісаўшы на адрас flyuniby@gmail.com і пазначыўшы тыя лекцыі, якія Вы жадаеце наведаць. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення наступных лекцый. Пачатак усіх сустрэч – увечары,  пасля 18 гадзінаў.

Найбольш дакладную і актуальную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы і навіны Лятучага можна знайсці на сайце: http://fly-uni.org