Концерты

Kaciarina Vadanosava & Fantasy Orchestra

30 марта 2017

Граффити

Минск, пер. Калинина, 16

Справки: +375 29 638 44 44

Вход: 5-8 руб.

Kaciarina Vadanosava & Fantasy Orchestra
Вясна, спадарства! А значыць, самы час наведаць канцэрт самай узнёсла-рамантычнай ды эпічна-гераічнай у Беларусі спявачкі Кацярыны Ваданосавай і яе ансамбля!

Канцэрт будзе мець назву "Вяртанне з выраю": новыя песні, новае гучанне, новыя пачуцці – музыкі быццам вярнуліся з доўгага падарожжа, узбагаціўшыся вопытам, ідэямі і ўражаннямі.

Fantasy Orchestra - гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з'яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як "фэнтэзі-рок", альбо "менестрэль-рок".

Кацярына Ваданосава - беларуская спявачка, паэт, музыка, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка "Міфатворчасць" (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Лаўрэат шматлікіх конкурсаў ды фестываляў у Беларусі ды па-за яе межамі. Самай нядаўняй узнагародай стала атрыманне перамогі ў конкурсе "Песня месяца" на радыё "Сталіца".