Концерты

Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra

8 июля 2017

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra

Кацярына Ваданосава - беларуская спявачка, паэт, музыкант, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка "Міфатворчасць" (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Грае на некалькіх музычных інструментах. Лаўрэат шматлікіх конкурсаў ды фестываляў. У сваіх песнях абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры "залатога веку" рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок". Выступае з ансамблем, адметнасцю якога з'яўляецца выкарыстанне беларускіх цымбал ды электраскрыпкі як салюючых інструментаў і спалучэнне іх з "класічным" рокавым наборам - электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай. 

Fantasy Orchestra  гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з'яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як "фэнтэзі-рок", альбо "менестрэль-рок".