Другое

Калядная ялінка ў Доме Коласа (6+)

24 декабря 2018 - 7 января 2019

СПРАВКИ: здесь+375172841702

ВХОД: 6 руб.,  нужна регистрация

 

Калядная ялінка ў Доме Коласа (6+)

Падчас зімовых канікул музей Якуба Коласа прапануе наведаць тэматычную экспазіцыю “Цудоўны свет выцінанкі”, дзіцячыя ранішнікі, прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, творчых майстар-класах і пазнавальных лекцыях для ўсёй сям’і. Надыходзіць самая чароўная пара – час Калядаў, Новага года, Раства Хрыстова. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх сваіх сяброў далучыцца да цудоўнай атмасферы зімовых святаў і прыемных прыгод, правесці час весела і пазнавальна.

Праграма:

26 снежня а 12:00

Музейна-педагічны занятак “Калядныя святы. Традыцыя святкавання на Беларусі”:
-тэарэтычная частка – лекцыя з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў;
-практычная частка – стварэнне сумеснага калажу на святочную тэматыку.
Лялечнае прадстаўленне.

27 снежня а 12:00

Музейна-педагагічны занятак “Цудоўны свет выцінанкі”:
-тэарэтычная частка – лекцыя з мультымедыйнай прэзентацыяй;
-практычная частка – выразанне розных відаў выцінанак і ўпрыгожванне імі ялінкі ў Доме Коласа.
Лялечнае прадстаўленне.

28 снежня а 12:00

Майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі для родных.
Дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў Доме Коласа”.

29 снежня а 12:00

Музейна-педагагічны занятак “Елачная цацка – красуня і чараўніца”:
-тэарэтычная частка – лекцыя па гісторыі ўзнікнення елачных цацак у свеце і на Беларусі;
-практычная частка – майстар-клас па вырабе снегавічкоў – магнітаў і елачных цацак.

3 студзеня а 12.00

Музейна-педагагічны занятак “Цудоўны свет выцінанкі”:
-тэарэтычная частка – лекцыя з мультымедыйнай прэзентацыяй;
-практычная частка – выразанне розных відаў выцінанак і ўпрыгожванне імі елкі ў Доме Коласа.
Лялечнае прадстаўленне.

4 студзеня а 12.00

Майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі для родных.
Дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў Доме Коласа”.