Фесты

Каляды над горадам

24 декабря 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: +375 33 303 59 60

Вход: 5 руб.(родителям бесплатно), но нужна регистрация.

Каляды над горадам

Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў

«Каляды над горадам»

Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета нам хочацца разам пашукаць гэтае свята сярод агнёў на яліне, водару мандарын, вільготных ад снегу рукавіцах ды салодкага імбірнага печыва. Гэтым разам мы пагрузімся ў калядныя дэкарацыі, якія створаны паводле шагалаўскіх матываў.

24 снежня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца штогадовы калядны фестываль, тэмай якога на гэты раз стала «Каляды над горадам».

Разам з мастаком Bazinato арганізатары свята  – «Дзіцячыя творчыя майстэрні»  – для афармлення галерэйнай прасторы ўзялі за аснову работы сусветна вядомага беларускага мастака Марка Шагала. 

Праграма фестывалю неверагодна насычаная і цікавая:

 – Майстар-класы па вырабу калядных масак і паштовак;

 – Актыўныя гульні;

 – Знаемства з адукацыйным коміксам па фінансавай пісьменнасці Беларускага народнага банка, а таксама з яго галоўным героем - дапытлівым львом Лявонам;

 – Сафія Садоўская пачытае казкі і вершы пра Марка Шагала, створаныя адмыслова для кнігі «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа»;

 – Тэатральнае выступленне і сапраўднае шоў светлавых карцін Сашы Грапо.

А таксама шмат музыкі, вяселля, ды святочнага настрою!

Увага: праграма разбіта на два сеансы: 12:00 - 14:30, 15:00 - 17.30

Фото: Avangardism.ru