Вечеринки

Каляды ў Ваньковічаў

24 декабря 2016

Дом Ваньковичей

Минск, ул. Интернациональная, 33а

Справки: тут.

Вход: 10 руб.

Каляды ў Ваньковічаў

24 снежня і 6 студзеня а 12-й і 14-й гадзінах ў Доме-музеі Ваньковічаў адбудуцца калядныя праграмы для дзетак і іх бацькоў з узделам маладога, але ўжо вядомага фолк-гурта «Harmonic Style Project». Музыкі падрыхтавалі казачнае мерапрыемста для дзяцей і дарослых: тэатралізаваную святочную праграму з песнямі і танцамі, гульнямі і сюрпрызамі.

Традыцыйныя песні, карагоды, гульні ад сапраўдных калядоўшчыкаў з гурта «Harmonic Style Project» - маленькі цуд на Каляды для вашай сям’і. Калядная Козачка-красуня, вучоны Мядзведзь музыка, бліскучая зорка, драўляны Бусел – галоўныя персанажы традыцыйных беларускіх Калядаў сустрэнуць гасцей музея Ваньковічаў рознымі цікавосткамі! Дазнацца пра свята дапаможа цікавая віктарына. Песні будуць не толькі гучаць ад гурта, але і развучвацца разам з гасцямі. Усіх маленькіх удзельнікаў чакаюць гульні, цукеркі, вясёлы настрой ды актыўны ўдзел у свяце.

Спецыяльна для гэтай падзеі гурт «Harmonic Style Project» падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў барабанаў, гармоніка, каробачак і шархуноў. 
Карагоды вакол сапраўднай галінкі і сюрпрызы ад Казы! 
Музычная праграма разлічана на 1 гадзіну. 

Кошт квітка (10 руб.) прадугледжвае таксама і агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў. Квіткі на праграму можна замаўляць загадзя па тэл.: +375 17 327 88 78.