Концерты

Канцэрт Вiктара Сямашкi

25 апреля 2013

Креативный кластер «МЕ100»

Минск, пр-т Независимости, 58

Даведкi: тут.

Квiткi: 40 000 руб., 

Канцэрт Вiктара Сямашкi

Вялікі сольны канцэрт Віктара Сямашкі (ex-“Нагуаль”, ex-“Князь Мышкін”). Музыкант спэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры- джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Усе кампазыцыі будуць нараджацца ў працэсе музыкаваньня, і потым ніколі ня будуць паўтораныя ў такім жа выглядзе. На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў. Сярод апошніх – альбом“г.М”, выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives (болей за 9 тыс. спампоўваньняў). Варта адзначыць і супрацу з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, выдадзеную бэльгійскім лэйблам tape-safe.net. Таксама сёлета Віктар стаў пераможцам конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta, які ладзіла “Радыё Культура”.