Выставки

Колер Беларусі

28.02 - 24.03

Минск, ул. Брилевская, 14

Справки: тут+375 44 742 48 32.

Вход: бесплатный.

8

Колер Беларусі

«Колер Беларусі»: выстава Міхала Анемпадыстава адкрыецца ў Мінску Выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адкрыецца ў галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (вул. Брылеўская, 14, уваход са двара) 28 лютага ў 19.00.

Што гэта?

Выстава «Колер Беларусі» – гэта візуальная частка вялікага даследвання мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава. На ёй будуць прадстаўленыя аб'екты-носьбіты ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Некаторыя з іх – архетыпічныя, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, «зафарбаваліся» пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на аднаўленне.

Хто арганізатар?

Лятучы ўніверсітэт у межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Падрабязней пра выставу?

У 1969 годзе амерыканцы Брэнт Берлін і Поль Кай выдалі кнігу Basic Color Terms: Their Universality and Evolution. Яны вылучылі «базавыя колеры» і прасачылі паслядоўнасць з’яўлення іх назваў у 80 мовах свету. Навукоўцы вызначылі актуальныя для любой мовы заканамернасці (напрыклад, першымі паўсюль з’яўляюцца назвы для белага і чорнага колераў). А таксама прыйшлі да высновы: здольнасць адрозніваць колеры і адценні развівалася адначасова са станаўленнем моў/культур і з’яўляецца чыста культурным феноменам. Так у каларыстыцы з’явіўся новы накірунак – колер пачалі вывучаць праз гісторыю і культуру.

«Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі, ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі», – тлумачыць Міхал Анемпадыстаў і сваім даследваннем адказвае на пытанні:

- Што такое, увогуле, «колер» і чаму ён феномен культуры?

- Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых продкаў? А якія і чаму былі наступнымі?

- Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі, і як пераасэнсавалі?

- Якім чынам колеры фармуюць і ўплываюць на нашу самаідэнтычнасць?

Што-небудзь яшчэ?

Выстава папярэднічае выхаду аднайменнай кнігі (прэзентацыя плануецца ў сакавіку сёлета) і працягнецца да 24 сакавіка 2017 года.

24 сакавіка Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». 

У 18:00 у межах круглага стала «Культура колера. Колер у культуры» абмяркуем актуальнае становішча каларыстычнай культуры на Беларусі -- метадалогіі даследвання, спосабы актуалізацыі традыцыі і ведаў.
Эксперты: Вольга Лабачэўская, Тодар Кашкурэвіч, Міхал Анемпадыстаў, Леніна Міронава, Зміцер Сурскі.

Мадэратар: Таццяна Вадалажская.

А ў 20:00 ансамбаль «Фантастычныя Плыўцы» прадставіць праграму «Колер беларускага фры-джазу».

Ансамбль Віктара Сямашкі спецыялізуецца на джазавых імправізацыях і аб'ядноўвае вядомых на альтэрнатыўнай сцэне музыкаў – Эрыка Арлова-Шымкуса, Фрыдрыха Самотнаг, Дзяніса Кудраўцава, Васіля Панкратава ды інш.

ОТЗЫВЫ
миниатюра заставки с орнаментом очень напоминает обложку альбома
Stereophonics 2005 -- "Language. Sex. Violence. Other?"
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи