Концерты

Послушайте акустический концерт Лявона Вольского (0+)

4 декабря 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 9 руб.

 

Послушайте акустический концерт Лявона Вольского (0+)

Лявон Вольскі зайграе акустычны анлайн-канцэрт з праграмай “Белая Яблыня Грому”. Выступ адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 4 снежня - кошт квітка абіраеце вы.

Праект “Белая Яблыня Грому” на вершы беларускіх класікаў паўстаў у далёкім 2010 годзе і быў прэзентаваны ў Купалаўскім тэатры.

“Сёлета планавалася зрабіць вялікі паўтор таго канцэрта і прымеркаваць яго да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, - кажуць арганізатары. - У сённяшніх абставінах, калі зайграць у Купалаўскім немагчыма, шмат паэтаў ды музыкаў за кратамі, яшчэ больш - па-за Беларуссю, творы з альбома набываюць новы сэнс. Менавіта таму іх варта пачуць зараз”.

У канцэрце прагучыць праграма на вершы паэтаў, а таксама найлепшае з творчасці Лявона Вольскага. Абяцаюць размовы і адказы на пытанні. Уваход на канцэрт - па квітках, але зручны кошт можна абіраць самастойна.