Фесты

Млын

24 августа 2014

Дудутки

Минская область, д. Птичь

Даведкі: тут.

Квіткі: дарослыя – 100 000 руб., школьнікі – 60 000 руб., дашкольнікам уваход вольны!

Млын

У 12:00 плануецца святочнае асвячэнне пачастункаў ад музея. Наведвальнікі змогуць паласавацца яблычным пірагом, халодным квасам, мёдам і садавінай. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы ў ганчарным ці кавальскім рамястве пад чулым кіраўніцтвам майстроў музея. Сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, наведвальнікі змогуць пакінуць сабе.
Для тых, хто не зможа рэалізаваць сябе ў новай рамеснай прафесіі, тэатр “Гістрыён” зробіць уяўную экскурсію па танцавальных традыцыях еўрапейскіх краін: наведвальнікі змогуць далучыцца да майстар-класа па танцах народаў свету.
Адмыслова для аматараў жывёл адбудзецца маляўнічае выступленне коннай школы. Госці атрымаюць незабыўныя ўражанні ад цудоўных касцюмаў і ўменняў вершнікаў і іх коняў.
Завершыць фестывальны дзень 2х-гадзінавы канцэрт пазітыўных беларускіх гуртоў Bulba Fusion і Без Білета.
Для нашых гасцей 24 жніўня прызначаецца бясплатны трансфер Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.
Пытанні: +375 17 132 11 77, + 375 29 603 52 50.