Другое

More color project (12+)

13 апреля 2018

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Вход: 5 руб.

More color project (12+)

У пятніцу 13 красавіка, у 18:00 ў Палацы мастацтва (вул. Казлова 3) кафедра ДПМ і касцюму Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прэзентуе паказ капсульных калекцый, створаных студэнтамі выкладчыцы кафедры і вядомай дызайнеркі вопраткі Вольгі Самошчанка (аўтары калекцый: Канстанцыя Герасіменка, Таццяна Іоська, Марыя Міхалевіч, Вольга Маісеева, Анастасія Рабава, Аліна Хляба, Настасся Рускевiч, Надзея Субцэльная, Валерыя Пруднiкава, Сяргей Таркан, Юлiя Дыгун, Ганна Латан, Аляксандра Хаданёнак, Валянцiна Скачко, Яна Лазоўская).

У рамках імпрэзы адбудзецца выстава канцэптуальнага брэнда аксэсуараў MASHA MAROZ STUFF (аўтарка: Маша Мароз, мастачка і выкладчыца акадэміі). Завершыць вечар доўгачаканы паказ SAMOSCHENKO FALL 2018. 

Партнёры паказа – Саюз мастакоў Беларусі, мадэльнае агенства “Tamara Models”, мадэльнае агенства “Nagorny Model Management”.