Спектакли

Мова Х

25 марта

Минск, ул. Некрасова, 3

Справки: +375 25 767 09 02.

Вход: 5 руб.

1

Мова Х

Эксперыментальны тэатр «Галава-Нага» запрашае на спектакль «Мова Х» паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт (рэж. Аляксей Стрэльнікаў). Паказы адбудуцца 21 студзеня ў 18.00 і 19.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Кошт квіткоў ад 5 рублёў.

«Беларусь – гэта будучае Беларусі. Быццам, нас яшчэ няма, але мы не можам не нарадзіцца» 
(В.Шпарага).
Вершы Вальжыны Морт «Беларуская мова І» і «Беларуская мова ІІ» не толькі пра маўленчую сітуацыю, яны пра настрой маладога чалавека ў маладой дзяржаве. Як суаднесці сваё ўласнае светаадчуванне з грамадскімі стэрэатыпамі і вагой традыцыі? Як адчуць свой голас у хоры, адрозніць свае жаданні ад тых, што нам навязалі?
«Мы і ёсць наша мова», - піша Вальжына Морт.
Хто мы?
«Мова Х» – гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале прысвячэнне роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў. 
Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола кожны мусіць вырашыць для сябе сам. 

У гэтым годзе спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі «Найлепшая эксперыментальная праца» на міжнародным тэатральным фестывалі «Тэатральны Куфар – 2016».

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи