Выставки

Здесь увидите национальные костюмы всех регионов Беларуси (0+)

14 - 28 октября 2021

ВХОД: для взрослых – 8 руб.; для студентов – 6 руб.; для школьников – 4 руб.

 

Здесь увидите национальные костюмы всех регионов Беларуси (0+)

14 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачала працу фотавыстава «Матуліны колеры», якая дэманструе народныя строі ўсіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Выстава прымеркавана да Дня маці.

Першае і самае прыгожае, што мы бачым – матуліны вочы. Потым матулі адкрываюць нам цэлы свет, натхняюць на лепшае, імкнуцца атуліць нас цяплом і пяшчотай свайго сэрца, а таксама прыгажосцю рукатворнай. Эстэтыка і каларыстыка народнога строю перадае ўяўленні пра гэтую прыгажосць ад нашых матуль цягам стагоддзяў.

«Матуліны колеры» – выстава пра цуд, створаны рукамі жанчын, які адлюстроўвае вытанчаны і тактоўны густ. Ткацтва – складаны тэхнічны і бязмежны творчы працэс. Спалучэнні колераў, іх адценняў, арнаментаў нараджаюць непаўторныя рэчы, утылітарнасць якіх адыходзіць на другі план, адкрываючы мастацкую, эстэтычную, гістарычную каштоўнасць.

На выставе прадстаўлены трынаццаць выяў беларускіх строяў. Вылучаны шэраг колераў, якія пазначаны з дапамогай самых папулярных колеравых мадэляў: RGBiCMYK, каб было зручней імі карыстацца ў лічбавай прасторы.

На выставе выкарыстаны фотаздымкі калекцыі «Беларускае народнае адзенне» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Фатографы: Яўген Грабкін, Аляскандар Аляксееў, Алег Лукашэвіч.

Час працы: без выходных, 11:00-19:00