Фесты

Проведите (НЕ)Ночь в музее (0+)

22 мая 2021

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.

 

Проведите (НЕ)Ночь в музее (0+)

Зусім хутка канец месяца, а гэта значыць, што надыходзіць час сапраўднага музейнага свята. Шчыра запрашаем правесці вечар 22 мая ў гасціннай і прыветнай кампаніі Літаратурнага, які прапануе вам эксклюзіўную праграму “(Не)Ноч у музеі”.

У гэты цудоўны вечар/(не)ноч разам павандруем у прасторы і часе па экспазіцыях музея пад дэвізам “22 за 3” – паўдзельнічаем у 22 музейных актыўнасцях усяго за 3 рублі. За адзін вечар вы пазнаёміцеся з 7 выставамі і прыміце ўдзел у спецыяльнай музейнай праграме.

Вас чакаюць:

  • адмыслова створаная фотазона;
  • музычна-паэтычная праграма;
  • квэст “Таямніцы літаратурнага”;
  • гульні;
  • занятак “Зрабі кнігу сваімі рукамі”;
  • падарункі і шмат іншага.

Калі ў вас засталіся пытанні, звярніцеся да нас па тэлефонах: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47.