Концерты

Украінскі інды-гурт “Адзін у каноэ” (0+)

15 мая 2020

Белгосфилармония

Минск, пр-т Независимости, 50

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 18-38 руб.

 

Украінскі інды-гурт “Адзін у каноэ” (0+)

Іх шчырасць жыве ў лірыцы і мінімалістычным гучанні. Яны сталі феноменам украінскай сцэны: ад аматарскіх запісаў на дыктафон да поўных залаў без прадзюсараў і прома. “Адзін у каноэ” ў 2020 годзе адпраўляецца ў вялікае турнэ, прысвечанае дзесяцігоддзю гурта.

“Неба”, “Пообіцяй мені”, “Човен” – гэтыя песні даўно палюбілі беларускія слухачы. За 10 гадоў свайго існавання музыкі не страцілі прастаты і шчырасці, з якой яны выступалі на першых канцэртах, нягледзячы на тое, што іх песні даўно занялі першыя прыступкі музычных хіт-парадаў і спявалі на канцэртах тысячы прыхільнікаў.

“Адзін у каное” быў заснаваны ў 2010 годзе ў Львове. Зараз у склад гурта ўваходзяць вакалістка Ірына Швайдак, гітарыст Усцім Пахмурскі і бубнач Ігар Дзікоўскі. Музыкі выступалі ў Чэхіі, Францыі, Брытаніі, Польшчы, удзельнічалі ў шматлікіх фестывалях. За амаль 10 гадоў музыкі выпусцілі толькі адзін альбом, які ўключае 25 трэкаў.

У 2019 годзе “Адзін у каноэ” прадставіў першы афіцыйны кліп на песню “У мене немає дому”, які стаў папулярным і сабраў больш за 5 мільёнаў праглядаў на YouTube. Гэтай вясной гурт парадуе слухачоў сваім эксперыментальным гучаннем. Прыходзьце і пачуйце сучасную ўкраінскую лірыку.