Концерты

Послушайте все органные произведения Баха за один вечер (6+)

22 июня 2021

Красный костел

Минск, ул. Советская, 15

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: пожертвование 7 руб.

 

Послушайте все органные произведения Баха за один вечер (6+)

Вас усіх запрашаюць на чарговы, 15-ты, канцэрт цыкла “Іаган Себасцьян Бах. Усе арганныя творы”, які мае адбыцца 22 чэрвеня ў 20:15 нязменна ў касьцёле святых Сымона і Алены.

У праграме:

  • Прэлюдыя і фуга ля мінор, BWV 543
  • Харальная прэлюдыя з Лейпцыгскага аўтографа “Jesus Christus, unser Heiland” (“Езус Хрыстус, наш Збавіцель”), BWV 666
  • Партыта (7 варыяцый) фа мажор на тэму харала “Herr Christ, der ein’ge Gottes-Sohn” (“Хрыстос – Адзінародны Сын”), BWV 1172 (Anh. II 77)
  • Фантазія і фуга до мінор, BWV 1121/575
  • Чатыры харальныя прэлюдыі з розных крыніц: “Ein feste Burg ist unser Gott” (“Цвярдыня наша – вечны Бог”), BWV 720 “Gott, durch deine Güte” (“Божа, Тваёй ласкай”), BWV 724 “Jesus, meine Zuversicht” (“Спадзяваньне мне – Ісус”), BWV 728 “Herr Jesu Christ, dich zu uns wend” (“Гасподзь Ісус, зірні на нас”), BWV 726
  • Канцэрт мі-бемоль мажор, BWV 597 [Allegro] – Gigue
  • Тры фугеты на тэмы харалаў: “Herr Jesu Christ, dich zu uns wend” (“Гасподзь Ісус, зірні на нас”), BWV 749 “Herr Jesu Christ, mein’s Lebens Licht” (“Сьвятло жыцьця майго, Хрыстос”), BWV 750 “Nun ruhen alle Wälder” (“Бары й лясы цішэюць”), BWV 756
  • Харальная прэлюдыя з Лейпцыгскага аўтографа “Wenn wir in höchsten Nöten sein” (“Калі ў нядолі мы ліхой”), BWV 668
  • Фантазія (Канцэрт) соль мажор, BWV571 Allegro – Adagio – Allegro