Спектакли

Паўлінка (12+)

27 марта 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

Паўлінка (12+)

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, упершыню пройдзе сусветны паказ легендарнага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка», які адбудзецца пры падтрымцы відэасэрвіса VOKA.

Самы папулярны спектакль Беларусі будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўвесь свет. Гэты сацыяльны праект падтрыманы генеральным партнёрам 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны – кампаніяй А1.

«Паўлінка», пастаўленая Львом Літвінавым ў 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага. Менавіта гэтым спектаклем пачынаецца кожны сезон, а сама пастаноўка застаецца неад’емнай часткай рэпертуара тэатра ўжо амаль 80 гадоў.

У 2019 годзе «Паўлінка» Купалаўскага прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. За гады існавання спектакля ў ролі Паўлінкі гледачы змаглі пабачыць амаль два дзясяткі таленавітых акрыс — ад Раісы Кашэльнікавай і Зоі Белахвосцік да Марты Голубевай, якая і ўвасобіць галоўную гераіню пастаноўкі 27 сакавіка.

Разам з ёй на сцэну Купалаўскага выйдуць «зорныя» артысты Марыя Захарэвіч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Мікалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Дзмітрый Тумас і іншыя.

Спектакль «Паўлінка» будзе паказаны ў прамым эфіры з мэтай стварэння для жыхароў Беларусі, прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой, для нашых суграмадзян, якія па розных абставінах знаходзяцца за мяжой, і для ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай, магчымасці пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню. Прамы эфір 27 сакавіка будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету нават без аўтарызацыі.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Для спектакля таксама будуць даступныя субтытры на рускай мове. Паказ пачнецца ў 19:00.