Спектакли

Пайсці і не вярнуцца

12 апреля 2017

Справки: +375 25 767 09 02

Вход: 7 руб.

Пайсці і не вярнуцца

Ёй па заданні трэба перайсьці тэрыторыю ворага. Яна ідзе. Ён спяшаецца ёй на дапамогу. Сам. Без дазволу. Спяшаецца, таму што ейнае жыццё для яго найважнейшае.

Яна прымае спачатку ягоную дапамогу. Пасля - ягоныя пачуцці. Але вайна прымушае іх выбіраць. На што яны здольныя, каб абараніць свой выбар? Як далёка яны гатовыя пайсьці? Пайсьці… І не вярнуцца?

Пасля паказу чакаем на абмеркаванні з акторамі Дашай Парменековай і Міколай Вараб'ём і рэжысерам-педагогам Андрэем Саўчанкам.

Акторы: Дар'я Пармененкова і Мікола Варабей (дыпломы: за прафесіяналізм – фестываль «Вільнюсская рампа», Вільня, Літва, лепшы акторскі дуэт – фестываль «Ваш Выхад» Похвістнева, Расея, лепшы студэнцкі спектакль, лепшая мужчынская і жаноцкая ролі – фестываль «Тэатрамагія», Самара, Расея, лепшая жаноцкая роля – фестываль «Тэатральны куфар», Менск, Беларусь)

Інсцэніроўка: Андрэя Саўчанкі, Дар'і Пармененковай і Міколы Вараб'я.

Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін

Рэжысер-педагог: Андрэй Саўчанка

Фото: WordPress.com