Кино

Пакуль ногі носяць

26 мая 2017

Москва

Минск, пр-т Победителей,, 17

Справки: тут.

Вход: от 5 руб.

Пакуль ногі носяць

26-28 траўня у межах «Беларускіх уікэндаў» адбудуцца паказы кранальнай камедыі «Пакуль ногі носяць» па-беларуску.

У галоўных ролях — Джэк Нікалсан і Морган Фрымэн. Эксцэнтрычны мільярдэр Эдвард Коўл (Джэк Нікалсан) і аўтаслесар Картэр (Морган Фрымэн) пражылі сваё жыццё па-рознаму, але ніколі не мелі магчымасці спыніцца і задумацца, навошта яно ўсё. Цяпер, калі яны аказаліся на суседніх ложках у шпіталі, а іх дыягназ – рак, сябры па няшчасцю вырашаюць выканаць, пакуль ногі носяць, усе свае запаветныя жаданні. Але ці знойдуць яны радасць у жыцці?

Гэты фільм — бенэфіс двух геніяльных акцёраў нашага часу — выбухнога Джэка Нікалсана і заўжды спакойнага Моргана Фрымэна. Фільм камедыйны, але адначасова прымушае задумацца пра важныя рэчы: у чым сэнс і радасць жыцця?

На беларускую мову галоўныя ролі агучылі Павал Харланчук і Алесь Малчанаў.

Паказы адбудуцца 26-28 мая ў кінатэатры «Масква». Пачатак сеансаў а 19:00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.