Фесты

Паўночнае ззянне

19.04 - 25.04

Минск, ул. Козлова, 4А

Справки: тут.

Вход: кино – 5 руб., мастер-классы – бесплатно, но нужна регистрация.

6

Паўночнае ззянне

6 тэматычных майстар-класаў адбудуцца ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Штогод  акрамя найноўшых стужак з краін Паўночнай Еўропы і (з гэтага году) Балтыі фестываль прывозіць у Мінск іх стваральнікаў – прадюзараў, рэжысёраў, сцэнарыстаў, адзначаных міжнароднымі узнагародамі.

Усе разам майстар-класы ствараюць адукацыйную індустрыйную платформу «Паўночнага ззяння», дзе варшкопы для прафесіяналаў кіно спалучаюцца з натхняльнымі публічнымі лекцыямі пра стварэнне фільмаў.

У гэтым годзе фестываль наведае 4 замежныя госці: кінакрытык Антон Долін, фінскі прадзюсар Каарле Ахо, нарвежскі рэжысёр Ян Вардзёен і ісландскі прадзюсар Антон Мані Свансан.  Яны распавядуць пра тое, з чаго складаецца шлях да намінацыі на Оскар, як працаваць з сэйлз-агентамі і планаваць фестывальны лёс свайго фільма. Для шырокай публікі найбольші цікавымі будуць лекцыя Антона Доліна, прысвечаная асабліваму і  непаўторнаму стылю скандынаўскага кіно; і два мерапрыемствы з удзелам Яна Вардзёена, цягам якіх Ян распаведзе пра свае прафесійныя прыгоды – пераход з будоўлі лодак у рэстаранны бізнэс, музыку, кінематограф – раскажа, дзе знайсці легендарную 25-ю гадзіну ў сутках і зайграе для мінчан у бары SVOBODY4.

Для шырокага кола слухачоў фестываль таксама прапануе інтэрдысцыплінарную лекцію ад Магістра крэатыўных і медыя індустрый Уорыкскага ўніверсітэту Дар’і Яфімавай. Дар’я распаваядзе пра візуальныя мастацтвы Паўночнай Еўропы і іх ролю ў фарміраванні міжнароднага брэнду Скандынавіі.

19 красавіка, 19:00 / Ад Літвы не ўцячы / Кінатэатр "Мір". Рэж. Ромас Забараўскас.

Пасля таго, як сяброўка рэжысёра і актрыса Індрэ забівае сваю маці, багаценькі Ромас плануе сумесны ўцёк з Літвы. Ягоны мексіканскі бойфрэнд дапамаге неахвотна. Па дарозе Ромас пачынае здымаць імправізаваны эксперыментальны фільм на свой смартфон. Падзеі набываюць нечаканы паварот, усе сакрэты, успаміны і эмоцыі робяць гэтае падарожжа напоўненым нават большым сэнсам, чым рэжысёр Ромас мог уявіць.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19 красавіка, 21:00 / Світанак / Кінатэатр "Мір". Рэж. Лайла Пакалніня

Адна з самых цікавых рэжысёраў Латвіі Лайла Пакальніня разважае пра новага савецкага чалавека ў чорна-белай трагікамедыі. Маленькі Яніс піянер, які жыве ў савецкай калектыўнай вёсцы «Світанак». Ягоны бацька супраціўляецца стварэнню калгасаў і наоглу не падтрымлівае вялікія ідэі камуністаў. Маленькі Яніс выдае бацьку камнуістам. Далей гісторыя набывае яшчэ больш нечаканы паварот. Хто ў гэтай савецкай трагікамічнай казцы злы, а хто добры? Лайла Пакальніня бярэ за аснову славутую гісторыю пра Паўліка Марозава, каб асэнсаваць міф савецкай ідэалогіі і маральнасці. Прэм’ера фільма адбылася ў Таліне на кінафестывалі «Чорныя ночы».

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

20 красавіка, 21:00 / Разіта / Кінатэатр "Мір". Рэж. Фрэдэрыка Аспёк

Пакуль уся Еўропа змагаецца з імігрантамі, у дацкай вёсцы на паўвостраве Ютландыя іміграцыя мае куды больш інтымнае адценне. Мясцовыя рыбакі, чый галоўны заробак – рыбная ферма, а спосаб бавіць час – алкаголь, «замаўляюць» сабе жонак з Філіпін. Так нечакана для сваіх сыноў робіць і галоўны герой Ульрык, звычайны датчанін і сціплы ўдавец. Яго сын вымушаны дапамагаць бацьку ў перакладзе размоваў з «імпартнай» жонкай і неўзабаве становіцца галоўным бацькавым канкурэнтам.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

21 красавіка, 15:00-17:00 / Kaarle Aho, прадзюсар / БДАМ (Факультэт экранных мастацтваў) вул. Чычэрына.

ЯК ЗАСНАВАЦЬ НАЙБУЙНЕШУЮ ПРАДАКШН-КАМПАНІЮ Ў ФІНЛЯНДЫІ І ПАТРАПІЦЬ У ШОРТ-ЛІСТ ОСКАРА. Рэгістрацыя тут.

Фільмы фінскай прадакшн-кампаніі Making Movies, сузаснавальнікам якой з’яўляецца Каарле, рэгулярна трапляюць ў праграмы сусветных кінафестываляў - Sundance, Berlinale, IDFA, Biennale di Venezia, Toronto Film Festival, Tribeca. З 1996 года кампанія выпусціла больш за 10 гульнявых і 50 дакументальных фільмаў, якія сталі самымі касавымі фінскімі стужкамі ў пракаце краіны.

Сярод апошніх знакамітых рэлізаў кампаніі, прадзюсіраваў якія сам Каарле:

«Фехтавальнік»(Klaus Härö, гульнявы фільм) - фінскі прэтэндэнт на Оскар-2015 за найлепшы фільм на замежнай мове, намінант на «Залаты глобус-2016» за найлепшы гульнявы фільм, «Найлепшы фільм 2016 года» па версіі Jussi Awards.

«Погляд цішыні»(Joshua Oppenheimer, дак. фільм) - намінант на Оскар-2016 у катэгорыі лепшы дакументальны фільм, удзельнік фестываляў у Таронта, Берліне, Венецыі, быў прадстаўлены ў праграмах IDFA і CPH: PIX.

На майстар-класе Каарле Ахо распавядзе як застанаваць устойлівую і працаздольную прадакшн-кампанію і стаць выбітнымі прадстаўнікамі сваей краіны ў Оскараўскай гонцы і на мностве кінафестываляў.

Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую.

21 красавіка, 19:00 / Антон Долін, кінакрытык, кінавед / Кніжная крама «Сон Гоголя».

ФОН ТРЫЕР, КАУРЫСМЯКІ, АНДЭРСАН: У КОЖНАГА СВАЁ КІНО.

Кніжная крама «Сон Гоголя» / Колькасць месцаў абмежаваная, памяшканне камфортна змяшчае да 100 чалавек. Таму мы ласкава просім тых, хто не паспее прыйсці першым, з разуменнем паставіцца да сітуацыі.  

Антон Долін - вядомы расійскі кінакрытык, вядучы кінарубрыкі ў тэлеперадачы «Вячэрні Ургант» і кінааглядчык Meduza, «Афіша» і «Мастацтва кіно». Трохразовы лаўрэат прэміі гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі.

Яго лекцыя будзе прысвечана паўночнаеўрапейскім рэжысёрам, чыя праца паўплывала на кінамову сусвета. Аўтар кніг «Ларс фон Тріер. Контрольные работы» і «Рой Андерссон. Похвала банальності» распавядзе пра асаблівасці нардычнага кінематографа і правядзе па сваіх даследаваннях творчасці найярчэйшых яго прадстаўнікоў.

Мова майстар-класу: руская.

21 красавіка, 19:00 /Каменнае сэрца / Кінатэатр "Мір". Рэж. Гудмундур Арнар Гудмундсан

Адно чароўнае лета ў аддаленай рыбацкай весцы ў Ісландыі. Падлеткі Тор і Хрысціян сталеюць і спазнаюць свет вакол сябе. І пакуль адзін з іх намагаецца дабіцца ўвагі дзяўчыны, другі пакрысе ўсведамляе свае пачуцці да лепшага сябра. Гэта кранальны, пяшчотны і неўтаймоўны дэбют ісландскага рэжысёра Гудмундура Арнара Гудмундсана, які распавядае гісторыю братэрства, кахання, надзвычайнай унутранай моцы і прыгажосці.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

21 красавіка, 21:40 /Афтэпаці / Кінатэатр "Мір". Рэж. Патрык Сівэрсэн 

Мартэ і Сілье сябравалі з дзяцінства. Але ім ужо амаль па 30, і яны не ведаюць, што будзе далей. Ці яны ўсё яшчэ маладыя ды перспектыўныя, ці ўжо незваротна дарослыя?  Ці іх сяброўства ўсё яшчэ моцнае і прыемнае? Адной доўгай скандынаўскай светлай ноччу яны вяртаюцца дадому на афтэпаці. Якая будучыня іх чакае пасля: разам ці па-асобку?

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

22 красавіка, 14:00 / Anton Máni Svansson, прадзюсар /Korpus 8

АБ ПРОДАЖАХ І КІНАФЕСТЫВАЛЯХ: ХТО ЯНЫ І НАВОШТА? Рэгістрацыя тут.

Антон Мані Свансан - прадзюсар фільма «Каменнае сэрца» і шэрагу кароткаметражных стужак.  Адна з іх - Whale Walley - атрымала асаблівую згадку ў Канах і намінацыю на Залатую пальмавую галіну за лепшы кароткі метр (2013 год). Фільм «Каменнае сэрца» яны з рэжысёрам рыхтавалі 10 год. Сусветная прэм'ера фільма адбылася на фестывалі ў Таронта ў 2016 годзе.

На сваім майстар-класе Антон Свансан распавядзе пра свій вопыт супрацоўніцтва з фестывалямі і сейлз-агентамі, патлумачыць, як планаваць фестывальны шлях стужкі і як перайсці ад вытворчасці кароткага метра да паўнавартаснага гульнявога фільма.

Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую.

22 красавіка, 19:00 /Нарвежскі дамок / Кінатэатр "Мір". Рэж. Ян Вардзёен 

Музыка, рэстаратар і рэжысёр Ян Вардзёен прыйшоў у кіно нядаўна і ўжо зняў свой трэці фільм. Кожны з іх – камедыя і драма, іронія скрозь банальнасць і смех скрозь жыццёвыя перашкоды. У гэтым фільме Ян звяртаецца да пякучай тэмы бежанцаў. Аднак робіць гэта ў сваім уласным стылі. Яго іранскі бежанец трапляе ў Нарвегію, якая аказваецца даволі дзіўным месцам для тых, хто не вырас пад агнямі Паўночнага ззяння.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

22 красавіка, 21:40 /Мурашнік / Кінатэатр "Мір". Рэж. Уладзімір Логінаў

У цэнтры фільма – пяціпавярховы сямістаячэйкавы гаражны масіў у раёне Ласнамяэ на ўскраіне Таліна, які з'яўляецца раёнам-пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску. Уладальнікі гаражоў выкарыстоўваюць яго для ўсяго, акрамя паркавання транспарту. Вось мужчына слухае старую папсу на зламанай магнітоле мэрсэдэса з 70-х, вось купка бодзібілдэраў распачынае бутэльку гарэлкі, вось інтэлігент грае на скрыпцы, а вось ахоўнікі абмяркоўваюць савецкія тэорыі змоваў. Камера Логінава дакументуе гэты мікракосм людзей, якія сталі мінулым.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

23 красавіка, 19:00 /У крыві / Кінатэатр "Мір". Рэж. Расмус Хэйстэрберг

Лета, вечарынкі, музыка, сяброўства, сэкс, дзяўчыны, бясконцыя дні і светлыя ночы, магічны цёплы летні Капенгаген, маладосць і невыносная легкасць быцця, праз якія рашуча немагчыма адчуваць нешта сапраўднае. Чатыры студэнты-медыкі, якім усё ў гэтым жыцці даецца лёгка, намагаюцца пасталець, навучыцца цаніць адзін аднаго і ратуюцца ад адзіноты як могуць. Дэбютная рэжысёрская праца ад сцэнарыста блакбастэра «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» крытыкуе летуценнасць новага пакалення і праводзіць іх праз выпрабаванні жыцця на фоне чароўных відаў дацкай сталіцы. Ад усяго, здаецца, падзяляеш ранкавае пахмелле з персанажамі.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

23 красавіка, 21:00 /Гігант / Кінатэатр "Мір". Рэж. Ёханэс Нюхольм

Рыкард пакутуе адначасова на маральную і фізічную хваробы. У марах ён казачны гігант, які шпацыруе сярод пастаральных пейзажаў, а ў жыцці – аўтыст, заўзяты гулец у петанк з скажоным хваробай тварам. Захапленне гульнёй дае яму кола сяброў, нагоду збягаць з бальніцы, сэнс і азарт жыцця. Аднак усё мяняецца, калі пасля адной з трэніровак ён вымушаны пакінуць каманду. Услед за ім сыходзіць і найлепшы сябра, каб разам скалаціць новую каманду і перамагчы на мясцовым турніры. Фільм  Ёханэса Нюхольма – пра дзве супрацьлеглыя сілы ў нашым жыцці – патрэбу ў соцыуме і патрэбу прыватнай прасторы. «Гігант» – гэта фільм-хіт, які прайшоў на кінафестывалях ад Таронта да Рэйк'явіка, атрымаў мноства ўзнагарод у тым ліку прыз у Сан-Себасцьяне ад журы пад узначаленнем Біле Аўгуста.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

23 красавіка, 14:00 / Jan Vardøen, рэжысёр, прадзюсар, музыка, рэстаратар / Korpus 8

ЯК ЗДЫМАЦЬ САМЫЯ КАСАВЫЯ ФІЛЬМЫ Ў НАРВЕЖСКІМ ПРАКАЦЕ БЕЗ КІНААДУКАЦЫІ.

Рэгістрацыя тут.

Ян Вардзёен вядомы ў Нарвегіі ў першую чаргу як Mr. Grünerløkka - рэстаратар, які ажывіў некалі закінуты раён Осла і ператварыў яго ў моднае месца. Ён таксама займаецца музыкай, піша і выконвае свае песні. У 2014 годзе Ян упершыню паспрабаваў сябе ў ролі рэжысёра, і з тых часоў выпусціў ужо 4 фільмы, у якіх выступаў як рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, аўтар музыкі і нават часам у якасці акцёра. Спалучаючы ў сабе несуцішную энергію і густ, сваімі фільмамі Ян даказвае, што на ўсё ў гэтым жыцці хапае часу, а мастацтва можна ствараць і без лішніх пакутаў.

На сваёй лекцыіі Ян раскажа, як паспяваць кіраваць сваім бізнэсам і адначасова выцягваць на сабе на тры ролі ў вытворчасці свайго фільма, як карыстацца часам і як паспець выпусціць 4 стужкі за 4 гады, не маючы ніякай кінаадукацыі.

Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую.

23 красавіка, 20:00 / Творчы вечар Jan Vardøen з гітарным суправаджэннем ад самога рэжысёра / SVOBODY 4

АД БУДАЎНІЦТВА ЛОДАК І РЭСТАРАННАГА БІЗНЭСУ ДА КІНАРЭЖЫСУРЫ. КАРОТКІ КУРС ТАЙМ-МЭНЭДЖМЕНТУ АД ЯНА ВАРДЗЁЕНА.

Як паспець усё? Сустрэча з нарвежскім рэжысёрам Янам Вардзёенам адбудзецца ў свабодным фармаце ў бары Свабоды 4 з гітарным суправаджэннем ад самога рэжысёра. Ён не толькі здымае кіно і з’яўляецца буйным рэстаратарам у Нарвегіі, але яшчэ сам піша музыку да сваіх фільмаў. Прыходзьце пазнаёміцца.

Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую.

24 красавіка, 19:00 /Маці / Кінатэатр "Мір". Рэж. Кадры Кыўсаар

У маленькім эстонскім горадзе, дзе ўсе пра усіх ведаюць, у школьнага настаўніка Лаўры страляюць адразу пасля таго, як ён здымае грошы са свайго банкаўскага рахунку. Цяпер Лаўры ў коме, яго маці Эльза, якая трапіла ў пастку нешчасілвага шлюбу, вымушаная даглядаць непрытомнага сына. Чорная камедыя разгортваецца, калі да непрытомнага Лаўры заходзяць сябры і выдаюць свае таямніцы, а жаданне Эльзы вырвацца з клеці шараговага жыцця пераважае матчыны пачуцці. Гэтая таямнічая гісторыя стала Эстонскім прэтэндэнтам на Оскар-2017.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

24 красавіка, 21:00 /Паўкроўка / Кінатэатр "Мір". Рэж. Аманда Кернэль

У 1930-я гады нацысты былі не адзінокія ў сваіх ўяўленнях пра дамінаванне адной расы. 14-гадовая дзяўчына з народнасці самі Эла-Мар’я сустракаецца твар у твар з каланіялістычнай шведскай сістэмай. Сістэма забірае саамскіх дзяцей, каб даць ім паў-адукацыю: навучыць шведскай мове ды давесці, што саамская культура – другасортная, з ёй толькі і заставацца ў  свей мясцовасці і служыць забаўкай для шведаў. Эла-Мар’я з такой прапановай не згодная. Яе прага лепшага жыцця вымушае яе праходзіць праз прыніжальны дагляд фрэнолага, здзекі сяброў і таксама рабіць найскладанейшы выбар паміж уласнай будучыняй, традыцыямі і сям’ёй.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

25 красавіка, 19:00 /Усім відовішчам відовішча / Кінатэатр "Мір". Рэж. Бенедыкт Эрлінгсан

Гісторыя цырку, вадэвілю ды іншых відовішчаў у дакументальным фільме Бенедыкта Эрлінгсана, вядомага па саркастычнай камедыі «Пра коняў і людзей», аб’ядноўвае матэрыял працягласцю больш за 100 гадоў. Найярчэйшыя артысты і акрабаты, рызыкоўныя трукі і мядзведзі на роварах – уже гэта, знятае з цэлюлоіднай стужкі, рытмічна і крыху па-сюрэалістычнаму зманціравана ў суцэльнае палатно. Фільм аздоблены спецыяльнымі трэкамі ад Sigur Ros, Hilmar Örn Hilmarsson і Kjartan Dagur Holm. Кіназала параўтворыцца ў калейдаскоп на гэтым паказе.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

25 красавіка, 20:30 /Народжаныя ў Хейнала/ Кінатэатр "Мір". Рэж. Туука Тэманэн

У сярэдзіне 1990-х у глухім прамысловым горадзе Хэйнала распачынаецца гісторыя гурта Apulanta, аднаго з найвядомейшых фінскіх рок-гуртоў з пакалення Lordi, Rasmus ды HIM. Пакуль дарослыя былі занятыя выжываннем падчас рэцэссіі, моладзь пратэставала, грала панк-рок, вучылася кахаць. Гісторыю поспеху і змагання распавядае рэжысёр-дэбютант Туука Тэманэн, экс-удзельнік гурта Apulanta.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

26 красавіка, 19:00 / Дар’я Яфімава, магістр крэатыўных і медыя індустрый Уорыкскага ўніверсітэту (Вялікабрытанія) / Кніжная крама «Сон Гоголя»

ВІЗУАЛЬНЫЯ МАСТАЦТВЫ Ў БРЭНДЫНГУ НАЦЫЙ. КЕЙС СКАНДЫНАВІІ

Якую ролю крэатыўны бізнэс адыгрывае ў нацыянальным брэндынгу? Ці могуць візуальныя мастацтвы (кіно і дызайн) сфарміраваць міжнародны імідж цэлага рэгіёну? У лекцыі, заснаванай на ўласным даследаванні, магістр крэатыўных і медыя індустрый Уорыкскага ўніверсітэту (Вялікабрытанія) Дар’я Яфімава распавядзе пра тое, якім чынам у сярэдзіне 20-га стагоддзя ў скандынаўскага мадэрна атрымалася стаць стылем цэлага пакалення па абодвух баках Атлантыкі, і чаму гэта важна для Беларусі.

Мова майстар-класу: руская.

Фото: Euromag.ru

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи