Другое

Пешаходные вандроўкі з Іванам Сацукевічам

18.03 - 27.05

Минск, пр-д Чижевских, 10

Справки: +375 29 134-28-04,

Вход: бесплатно, но нужна регистрация.

7

Пешаходные вандроўкі з Іванам Сацукевічам

У гонар 950-годдзя першай пісьмовай згадкі Мінска абвяшчаецца Год пешаходных аўтраскіх вандровак па горадзе з  гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам! Распачнецца Год Мінска з Іванам Сацукевічам у гэтую суботу 18 сакавіка. Каб лепш ведаць Мінск, яго таямніцы і завулкі, падзеі і вуліцы, гісторыі і будынкі, далучайцеся да нас!

Кошт вандровак - 10 бел. руб., для заўсёднікаў і для групаў ад 4-х чалавек (пры ўмове папярэдняй аплаты) – 8 бел. руб. Уваходныя квіткі ў музеі аплачваюцца асобна.

Запіс на вандроўкі і ўся дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 134 28 04+375 25 545 84 30 (Валерыя).

Расклад вандровак па Мінску на вясну 2017

1. 18.03  “Замчышча, Ракаўскае прадмесце і Няміга” з наведваннем Петра-Паўлаўскага сабору.

2. 25.03  “Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг.”

3. 08.04  “Вакол сэрца горада - плошчы Высокага Рынку” - з наведваннем Археалагічнага музея ці падмуркаў Свята-Духаўскай царквы.

4. 22.04  “Таямніцы Траецкай Гары” з наведваннем музея Багдановіча.

5. 13.05  “Ад Старажоўкі да Пярэспы” - з наведваннем царквы Марыі Магдаліны і Сінагогі.

6. 27.05  “Па Лошыцкаму парку” - з наведваннем Лошыцкай сядзібы.

"Замчышча, Ракаўскае прадмесце і Няміга” Вандроўка па гістарычнаму цэнтру Мінска, тэрыторыі былога замка, Ракаўскаму прадмесцю і легендзе горада – Нямізе. Мы даведаемся пра ўзнікненне Менску, лёс Замкавай Гары, пра былую шпалерню, якая апошнія дзесяцігоддзі была хлебазаводам, пра тое, што такое Школішча. А таксама што было ў будынку рэстарана “Ракаўскі бровар” у ХІХ стагоддзі. Абавязкова наведаем найстарэйшы будынак Мінска – Свята-Петрапаўлаўскую царкву.

“Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг.”Вандроўка, прысвечаная драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску, у прыватнасці, падпісанню 25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвесціла пра незалежнасць Беларусі.

“Вакол сэрца горада - плошчы Высокага Рынку” Вандроўка па гістарычнаму цэнтру вакол плошчы Свабоды, гістарычнае імя якой – Высокі Рынак. Паглядзім Кафедральныя саборы, былы бернардзінскі кляштар, гандлёвыя рады, ратушу і прылеглыя да плошчы кварталы ўздоўж былых вуліц Зборавай, Феліцыянскай, Койданаўскай, Бернардзінскай. Даведаемся пра тое, чаму не разарвалася бомба ў руках тэрарыста Пуліхава і ў якім будынку на сучаснай плошчы Свабоды была напісана канстытуцыя дзекабрыстаў, дзе судзілі Якуба Коласа і быў офіс гаўляйтэра Вільгельма Кубэ.

“Таямніцы Траецкай Гары” Вандроўка па былому Траецкаму прадмесцю. Убачым перабудаваны на манер Прагі квартал Траецкага прадмесця, былы Увазнясенскі манастыр, Мужчынскую духоўную семінарыю, помнікі Максіму Багдановічу і Язэпу Драздовічу, Оперны тэатр і былую жаночую духоўную семінарыю. Даведаемся, чым 3 гады ў Мінску займаўся Лі Харві Освальд – афіцыйна прызнаны забойца прэзідэнта Джона Кенэдзі і паглядзім у вокны яго былой кватэры.

Ад Старажоўкі да Пярэспы Вандроўка па былых паўночных прадмесцях горада. Пабачым былы трамвайна-тралейбусны парк, бровар “Аліварыю”, найстарэйшы хлебазавод горада, царкву Марыі Магдаліны, якая ў савецкі час была архівам, 2 сапраўдныя сінагогі, першы на постсавцкай прасторы мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны. Убачым месца, з якога па паданню пачынаўся горад Мянеск.

“Па Лошыцкаму парку” Вандроўка па Лошыцкаму парку, падчас якой мы даведаемся пра Лошыцкую сядзібу і яе ўладальнікаў і пабываем у адноўленай сядзібе. Узгадаем усе Лошыцкія легенды і абавязкова пабываем ля рэшткаў капліцы і заручальнага дуба

Фото: Flickr

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи