Другое

Пешаходныя вандроўкі з Іванам Сацукевічам

16.05 - 13.06

Минск, пр-д Чижевских, 10

Справки: +375 29 134 28 04.

Вход: 10 руб.

19

Пешаходныя вандроўкі з Іванам Сацукевічам

У гонар 950-годдзя першай пісьмовай згадкі Мінска абвяшчаецца Год пешаходных аўтраскіх вандровак па горадзе з  гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам! Распачнецца Год Мінска з Іванам Сацукевічам у гэтую суботу 18 сакавіка. Каб лепш ведаць Мінск, яго таямніцы і завулкі, падзеі і вуліцы, гісторыі і будынкі, далучайцеся да нас!

Кошт вандровак - 10 бел. руб., для заўсёднікаў і для групаў ад 4-х чалавек (пры ўмове папярэдняй аплаты) – 8 бел. руб. Уваходныя квіткі ў музеі аплачваюцца асобна.

Запіс на вандроўкі і ўся дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 134 28 04+375 25 545 84 30 (Валерыя).

Расклад вандровак па Мінску на вясну 2017

16.05 – “Ад Старажоўкі да Пярэспы” - з наведваннем царквы Марыі Магдаліны і Сінагогі.

27.05  “Па Лошыцкаму парку” - з наведваннем Лошыцкай сядзібы (за дадатковую плату).

06.06  “Добрыя Мыслі” - з наведваннем Музея грамадзянскай авіацыі.

13.06  “Ляхаўка ды Кашары” -  з наведваннем культурніцкай прасторы “Цэх”.

Ад Старажоўкі да Пярэспы Вандроўка па былых паўночных прадмесцях горада. Пабачым былы трамвайна-тралейбусны парк, бровар “Аліварыю”, найстарэйшы хлебазавод горада, царкву Марыі Магдаліны, якая ў савецкі час была архівам, 2 сапраўдныя сінагогі, першы на постсавцкай прасторы мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны. Убачым месца, з якога па паданню пачынаўся горад Мянеск.

“Па Лошыцкаму парку” Вандроўка па Лошыцкаму парку, падчас якой мы даведаемся пра Лошыцкую сядзібу і яе ўладальнікаў і пабываем у адноўленай сядзібе. Узгадаем усе Лошыцкія легенды і абавязкова пабываем ля рэшткаў капліцы і заручальнага дуба. З наведваннем музея “Лошыцкая сядзіба” (за дадатковую плату).

“Па Добрых Мыслях” Шпацыр па былым прадмесці Добрыя Мыслі – цяпер раён вуліц Маскоўскай, Фабрыцыуса, Чкалава і Брылеўскай. Убачым найстарэйшы бетонны мост Беларусі, домік, дзе спыняўся Максім Багдановіч, даведаемся, што такое “гута”, убачым даваенную забудову вакол старога аэрапорта, былу. Галоўную плошчу Кагановіцкага раёна Мінска і апошнія скульптуры эпохі сацыялістычнага рэалізму ў Мінску.

“Па Ляхаўцы ды Кашарах” Вандроўка па былым індустрыяльна- вайскова-спартовым раёне горада. Мы ўбачым старыя заводы Ляхаўкі, стадыён “Дынама”, помнік Кіраву і месца, дзе 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызан, а пазней былі павешаны нацысцкія злачынцы. Даведаемся пра апошняе язычніцкае капішча Мінска і яго жрацоў.

Фото: Flickr

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи