Концерты

Послушайте песни на стихи известных поэтов (16+)

24 марта 2021

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Послушайте песни на стихи известных поэтов (16+)

З нагоды Сусветнага дня паэзіі Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на адмысловую вечарыну – канцэрт Алесі Сівохінай “Забыць пра снег”.

Далікатнасць, шляхетнасць, высакароднасць, кранальная пачуццёвасць – менавіта такімі словамі можна апісаць выканальніцкую манеру гэтай спявачкі. Алеся Сівохіна не аматар гучных пляцовак: невыпадкова ёй вельмі пасуе камерная атмасфера музея самага маладога класіка беларускай літаратуры, дзе чароўны голас Алесі неаднаразова гучаў на розных імпрэзах.

У выкананні спявачкі прагучаць песні на вершы знакамітых беларускіх і сусветных паэтаў: Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Міхаіла Матусоўскага, Жака Брэля, і, канешне, Максіма Багдановіча.