Выставки

Пра каханне

7 - 20 января 2017

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: 2 руб.

Пра каханне

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе інтэрактыўны выставачны праект “Пра Каханне” які з пачатку 2014 года быў рэалізаваны ў розных гарадах Еўропы.

Адкрыццё праекта адбудзецца 7 студзеня а 19.00. На адкрыцці праекта адбудзецца перформанс.

Мэта дадзенага праекта – пабудаваць супольнасць людзей вакол канцэпту кахання ў Мінску. Мастакі праекта – Павел Корбус, Эмрах Гёкдэмір і Юлія Якубоўская паспрабуюсь сумесна с жыхарамі горада і наведавальнікамі галерэі стварыць дыскурс, праз дыялог пра каханне. Мастацкая актыўнасць на тэму кахання – гэта бясконцы працэс распазнавання, пабудовы супольнасці і сферы свабоднай экспрэсіі. Разам з гледачамі Павел Корбус, Эмрах Гёкдэмір і Юлія Якубоўская правядуць мастацкі аналіз сучаснай мовы, датычнай канцэпту кахання ва ўсіх яго абліччах і складуць новы алфавіт, прысвечаны каханню.

Павел Корбус (Paweł Korbus) з'яўляецца мастаком, выканаўцам, аўтарам відэапрац і інсталяцый, акцёр. Ён спалучае метады працы з целам, голасам і іншымі сродкамі масавай інфармацыі з вобласці выяўленчага мастацтва. Мастака цікавяць тэмы цялеснасці і цела пад уплывам альбо націскам культуры, перажыванняў і эмоцый, псіхічнай сферы ў стане нявызначанасці, сітуацыі супярэчлівых патрэбаў і з улікам культурных дысцыплін. Мастак перасякае геаграфічныя і сацыяльныя адлегласці. Адна з практык мастака – уваходзіць у адносіны і правяраць свае паводзіны ў сітуацыях, калі ён - незнаёміц. Павел Корбус – выпускнік выяўленчых мастацтваў мастацкага факультэту ва Універсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, а таксама стыпендыят Праграмы Visegrad Artist Residency Program 2016.

Юлія Якубоўская (Julia Jakubowska) атрымала адукацыю ў галіне тэатральных мастацтваў у Універсітэце Лодзі. З’яўляецца мастачкай і актрысай у Stereo Akt Theatre (Будапешт, Венгрыя), а таксама ў тэатры CHOREA (Лодзь, Польшча). Мае свае тэатральныя праекты, як “Abramk Fest”, “Wszędodomni”, накіраваныя на ўстанову сувязі паміж рознымі сацыяльнымі групамі, якія былі рэалізаваны ў Лодзі. Юлія з'яўляецца адным з арганізатараў польскага фестывалю “Touch the Theatre”. Сумесна з Паўлам Корбусам з 2014 года працуе над праектам “Пра каханне”.

Эмрах Гёкдэмір (Emrah Gökdemir) вучыўся на аддзяленні жывапісу ва ўніверсітэце Мустафы Кемаля ў Хатай. Член мастацкага калектыва A77, які быў заснавы ў Антак’і ў 2005. З 2012 года працуе ў галіне антрапалогіі ў супрацоўніцтве з доктарам Яэль Навара з Кембрыджскага ўніверсітэта ў даследаванні сацыяльнай антрапалогіі ў горадзе Антакья. У 2012 арганізаваў фестываль "Bedesten" ў якасці каардынатара сумеснага праекта з польскімі мастакамі ў рамках праграмы “Tandem” – абмену менеджэраў у сферы культуры паміж Турцыяй – ЭЗ. Асноўныя напрамкі мастацкай дзейнасці будуюцца на пытаннях аб сацыяльнай ідэнтычнасці, недатыкальнасці прыватнага жыцця, індывідуальных жыццёвых гісторыях – бягучых і папярэдніх жыццяў, сацыялогіі паўсядзённага жыцця, укаранення гендэрнага падыходу ў рамках тэмы "сацыяльнай этыкі".

Фото: Tutaj Photography