Выставки

Практика рыночного реализма

6 февраля 2013 - 2 марта 2013

Галерея искусства «Гал-творчество»

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: +375 17 284 35 29.

Билеты: цена уточняется.

Практика рыночного реализма

Выстаўка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прадстаўляе жывапіс, скульптуру, арт-аб'екты У.Цэслера і іншыя праявы яго крэатыўнасці і схільнага да парадоксаў мыслення. У экспазіцыі можна ўбачыць праграмныя праекты мастака (частка створана ў сааўтарстве): серыя скульптур «Праект стагоддзя: Дванаццаць з ХХ» (у сааўтарстве з Сяргеем Войчанка, 1955-2004), плакаты, серыю оп-арт-аб'ектаў «Вектарныя тэхналогіі», прасторавыя аб'екты, шэраг дызайн-канцэпцый, а таксама серыі «Галівудскія весялухі», «Школьны кабінет» і новыя працы 2012 года.

“Мы жывем у сістэме рынкавай эканомікі, адпаведна ўсё мастацтва, як бы нам не хацела, але падпарадкавана грамадскай сістэме. Любы мастак, які гаворыць, што ён не камерцыйны - хлусіць, бо тым самым ён імкнецца даражэй сябе прадаць. Адпаведна, ўсе мы ў жыцці гандлюемся. Хто ў меншай, хто ў большай ступені. Але гэта не перашкаджае гледачам захапляцца мастацтвам, калі мы, мастакі, робім тое, што хочам і калі нам гэта ўдаецца…” (У.Цэслер)

Чым вышэй інтэлектуальны ўзровень творцы, тым у больш даступнай форме ён даносіць да гледача думку перавагі духоўнага над матэрыяльным. Для Уладзіміра Цэслера характэрна лёгкая прыгожая іронія над пэўнымі жыццёвымі сітуацыямі. Дасканаласць выканання, асаблівы мінімалізм выразных сродкаў сведчыць пра вялікую падрыхтоўчую працу пры адборы галоўнага ад другаснага. Кожная праца не проста нясе інфармацыю пра з’явы навакольных прадметаў і падзей, але выліваецца ў яркую філасоўскую метафару з нестандартным дызайнам і з’яўляецца сапраўдным творам мастацтва, які высока ацэніваецца і дорага каштуе. 

Ці можна і трэба зарабляць творчасцю? Сваёй выстаўкай Уладзімір Цэслер не дае адназначнага адказу, бо любая з’ява мае два бакі медалю. Кожны мастак жыве ў соцыуме, арыентуецца і спадзяецца знайсці разуменне сярод самых патрабавальных да філасофскіх пошукаў і новых ідэй гледачоў. Але пры гэтым зарабляе сваёй творчасцю і такім чынам сам з’яўляецца часткай сусветнага працэсу камерцыйнага погляду на жыццё. Менавіта ХХ-ае стагоддзе справакавала цікавасць грамадства да камерцыйных стасункаў. ХХІ стагоддзе – працягвае эстафету тэхнічнага прагрэсу і сімвалічнага асэнсавання рыначных зносін. 

Першапачаткова мастацтва – гэта адданасць грамадству. Таварна-грашовыя адносіны (яны ляжаць у плоскасці чым “танней – лепш” або “танней – горш”) трансфармуюць саму прыроду мастацтва. Камерцыйны складнік у мастацтвк – гэта паказчык таго, наколькі грамадству патрэбны гэты ці іншы прадмет, праз які ўжо потым сам чалавек успрымае каштоўнасць твора. Хутчэй за ўсё, яркая вокладка ўсё роўна пераважыць. Але задача мастацтва накіраваць на змяненне сутнасці чалавека, каб ён паглядзеў на сябе з боку, каб развіваўся як асоба. Самі назвы твораў Уладзіміра Цэслера, яго словы – самадастатковыя рэкламныя заклікі для абуджэння цікавасці гледача. 

“Практыка рынкавага рэалізма – гэта як бы нязбытная мара кожнага, яна сустрэне паразуменне як далейшага пакалення, так і самаго мастака. Жарты жартамі, але ў мяне ўсё сур'ёзна, нават самыя апошнія глупствы,” – разважае У. Цэслер.

Каміла Янушкевіч, 
навуковы супрацоўнік Музея сучаснага выяўленчага мастацтва