Выставки

Признания

6 - 25 февраля 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Признания

У Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе інтэрактыўная выстава “Прызнанні”/Confessions, экспанатамі якой стануць выказванні наведнікаў. Гэта заснаваны на ўзаемадзеянні праект, дзе гледачы выконваюць сцэнар мастачкі і робяцца яе суаўтарамі.

Аўтаркай выставы “Прызнанні”/Confessions з’яўляецца мастачка Кэндзі Чанг/Candy Chang, вядомая сваім інтэрактыўным праектам “Перад тым, як я памру…”/Before I Die…, які быў паўтораны ў 1000 гарадах, болей чым ў 70 краінах свету.

Сцэнар “Прызнанні”/Confessions “пракручваецца” другі раз, цяпер у іншай краіне, у Беларусі. Упершыню ён быў рэалізаваны ў 2012 годзе ў Лас-Вегасе. На стварэнне гэтага праекту Кэндзі натхнілі малітоўныя сцены сінтаісцкіх бажніц, супольнасць Post Secret і каталіцкая ідэя споведзі. Кэндзі Чанг прапаноўвае выконваць сцэнар супольна з гледачамі. Экспазіцыя фармуецца ў непарыўным адрэзку часу, дзе акцэнт зроблены на працэс і вынік адначасова: наведнікі ананімна пішуць свае прызнанні на шыльдачках у закрытых кабінах, пасля чаго прызнанні робяцца экспанатамі выставы.

Кэндзі Чанг шырока вядомая ў свеце і шматкроць была спікерам канферэнцыі TED. Яе працы былі прадстаўленыя на Венецыянскай Архітэктурнай Біенале, у Новым Музеі Нью-Ёрка, у музеі “Тэйт Мадэрн” у Лондане, у Музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, у Нацыяналным музеі дызайна Купер Хьюіт і шмат дзе яшчэ.

“Я вельмі ўсцешаная, што выстава пройдзе ў Беларусі. Гэта практычна супрацьлеглая частка свету, і сапраўды цікава, што хвалюе беларусаў і як прагучаць словы іх прызнанняў”, - кажа Кэндзі Чанг. Па словах арт-дырэктара праекта Кацярыны Ліпніцкай, Беларусь стане першай з еўрапейскіх краін, што прымае выставу прызнанняў: “Мне спадабалася ідэя, і я захацела правесці першую выставу ў Еўропе менавіта ў Мінску. Эстэтыка сучаснага мастацтва – досыць спрэчная тэма. Тым не менш, у гэтым выпадку творам будуць думкі, якія заўжды з вамі, але вы саромеецеся вымавіць іх уголас, або наадварот хочаце зрабіць так, каб іх пачуў кожны”. Пры канцы праекта шыльдачкі з прызнаннямі беларусаў будуць выстаўленыя ў экспазіцыях у Санкт-Пецярбургу і Маскве, а “сусветны банк запаветных цытат” папоўніцца словамі з Беларусі.

Куратарская група праекта “Прызнанні” ў Беларусі: Аксана Жгіроўская, Валянціна Кісялёва, Кацярына Ліпніцкая, Ганна Чыстасердава

Адкрыццё і прэзентацыя праекта “Прызнанні” адбудзецца 6 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, уваход – вольны.

Галерэя "Ў" выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста да выставы.