Фесты

Прывіды «Тахелеса»

28 апреля | 18:00

Минск, ул. Куйбышева, 22

Справки: тут.

Вход: 5 руб.

3

Прывіды «Тахелеса»

Спэцыяльны госьць – былы дырэктар "Тахелеса" Марцін Райтэр.
І, зразумела, выстава Алеся Родзіма "Global Warning / Global Warming". 

Пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску

Пяць гадоў таму спыніў існаванне культавы берлінскі кунстхаўз “Тахелес”. Вялізны пашарпаны будынак у цэнтры капіталістычнага мегаполіса прыцягваў натоўпы наведвальнікаў сваёй непараўнальнай ні з чым атмасферай творчай свабоды – на самай мяжы з вар’яцтвам. Яе стваралі мастакі з усяго свету – і, не ў апошнюю чаргу, з Беларусі. Галоўныя выыставачныя прасторы арт-цэнтра шмат гадоў займалі цыклапічныя палотны Алеся Родзіна, а ў межах фестывалю “Дах” у “Тахелесе” стараннямі яго галоўнага “рухавіка” Змітра Юркевіча выступілі некалькі соцень беларускіх аўтараў усіх магчымых відаў і жанраў. 
Здавалася б, такое месца на свеце можа быць толькі адным, і паўтарыць яго ніяк не атрымаецца. Але… прывіды “Тахелеса” па-ранейшаму блукаюць па Еўропе, і цалкам магчыма, што яны асядуць на ПМЖ менавіта ў Мінску! 
Выстава Алеся Родзіна “Global Warning/ Global Warming” пераехала з Берліна ў прастору “Верх”, што пазіцыянуе сябе менавіта як пляцоўка для творчага эксперыменту і нечаканага сінтэза розных мастацтваў. А 28 красавіка там адбудзецца фэст, які збярэ беспрэцэдэнтна моцную абойму мэтраў беларускага андэрграўнду. Гэта будзе мастацкі трып працягласьцю ў шэсць гадзін! Дзьве сцэны! Болей за 20 удзельнікаў! Новыя эксклюзіўныя праекты, гукавыя і візуальныя эксперыменты, нечаканыя творчыя калабарацыі, эпатажныя перформансы… Усё гэта і павінна ўтварыць тую вычварную куламесу, якая дапаможа публіцы адкрыць шлях у новую рэальнасць. 
“Акрапіць куты” і перадаць эстафету ў Мінск прыедзе адзін са стваральнікаў і былы дырэктар “Тахелеса” Марцін Райтэр. Легенда нямецкай контркультуры прывязе сваю выставу, прачытае лекцыю і з радасцю патусуецца з усімі ахвотнымі. А хэдлайнерам фэста стане легенда беларускага незалежнага мастацтва -- пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава InZhest з новым, як заўсёды, нечаканым перформансам.

Шэсьць гадзінаў шаленства! Дзьве сцэны! Болей за 20 удзельнікаў!

InZhest 
Zartipo 
Канстанцін Мужаў 
Buben - Naruszewicz - Baisan
Аляксандар Зайцаў 
Noizov Kov4eg 
Aortha & Goron 
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk 
Kritchev vs. Ban
Юрась Барысевіч
Travm 
Masque Noir feat. Ільля Сін
Vesicatoria
Зьміцер Вішнёў
Вольга Рагавая
Antara
ISM
Ex-тэатар Eye 
Яўген Рагозін 
Сонечны Сахалін
Buben & Nasta Labada 
DJ Pogodina
Арт-суполка “Няхай” 

Фото: tournavigator.net
ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи