Спектакли

Шабаны (16+)

12 июля | 19:00

Минск, ул. Энгельса, 7

Даведкі: тут.

Квіткі: 12 руб.

22

Шабаны (16+)

Паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гiсторыя аднаго знiкнення”

Сцэнічная кампазіцыя, рэжысура, сцэнаграфія і касцюмы – Алена Ганум

Пластычнае вырашэнне – Марына Філатава, Алена Ганум

Мастак па святле – Сяргей Азеран

Гучыць музыка Фаўстаса Латэнаса, гурта Modern Talking

 

Ролі выконваюць:

Пісьменнік – Анатоль Лагуценкаў, Сафія – Вольга Дзятлоўская, брат Даніла – Эрык Абрамовіч, брат Юрка – Аляксандр Гялейша, мама – Дзіяна Камінская, бацька – Георгій Пятрэнка, суседка – Анастасія Гудзей, сусед – Іван Кушнярук, сваяк, настаўнік – Мікалай Капульцэвіч, бабуля – Кацярына Жылякова, дзядзька – Вадзім Гайдукоўскі.

Рэжысёр Алена Ганум. Студэнтка 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь М.М. Пінігіна; куратар курса – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі А.А. Палухіна). Актрыса, вядучы майстар сцэны. У 2003 годзе скончыла акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1998 г. – артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

 

Спектакль “Шабаны” – першая ў Беларусі сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, напісанага ў эміграцыі ў 2012 г.

     Гэта і гісторыя маладога беларускага пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на Радзіму. І гісторыя маладой беларускай жанчыны, у якой раптоўна знік муж.  Гэта і гісторыя Шабаноў – мікрараёна г. Мінска.

     Усе гэтыя гісторыі ў спектаклі аб’ядноўвае тэма Радзімы, у якой гучыць галоўная праблема – праблема эміграцыі і вяртання.

     “…Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?..”

     У спектаклі заняты студэнты 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Л.А. Манаковай).

ОТЗЫВЫ
ссылка не на тот театр
ОТВЕТИТЬ
ava
Эм," Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? "
Типо пил на лавочке с местными, а через два года тебя не узнали и мобилу отжали?

PS. я бы может сходил на "современное" но 12р это с пивом и чипсами?
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи