Другое

Шляхамі Мінскай конкі

12 мая 2017

Верхний город

Минск, пл. Свободы, 23а

Справки:  +375 29 134 28 04

Вход: 10 руб.

Шляхамі Мінскай конкі
У пятніцу 12 траўня да 125-годзьдзя конкі ў Мінску запрашаюць на тэматычную вандроўку па Мінску з гісторыкам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым "Шляхамі Мінскай конкі" з наведваннем нядаўна адкрытага ў нашай сталіцы музея конкі, дзе экскурсію для вас правядзе супрацоўніца музея і магістр мастацтвазнаўства Марыя Каралёва.

Экскурсія адбудзецца бліжэй да вечара. Запіс на вандроўку і ўся дадатковая інфармацыя па тэл. +375 29 134 28 04+375 25 545 84 30(Валерыя, з 7.05 па 09.05 смс).

Падчас вандроўкі пройдуць частку цэнтральнага маршруту мінскай конкі, які складаў каля сямі кіламетраў. 

Першы вагончык на рэйках, запрэжаны коньмі, з'явіўся на вуліцах Мінска 125 год таму 10 мая 1892 года. З'яўленню конкі — першага грамадскага транспарту ў Мінску — садзейнічала чыгунка.

У мінскай конкі было тры маршруты. Адзін праходзіў паміж Брэсцкім і Віленскім вакзаламі. Другі, цэнтральны, праходзіў ад Віленскага вакзала па вуліцы Пецярбургскай (цяпер Ленінградскай), Каломенскай (Свярдлова), выходзіў на Захар'еўскую (сучасны праспект Незалежнасці) і там на Губернатарскай (Леніна) заварочваў у бок Саборнай плошчы. Трэцяя лінія ішла ад Раманаўскай Слабады да Залатой Горкі. Пазней з'явілася яшчэ адгалінаванне — да піўнога завода Фрумкінай, сёння вядомага як «Аліварыя».

Падчас вандроўкі вы зможаце наведаць новы Музей Мінскай конкі, адчынены да 950-годзьдзя Мінска. Музейная экспазіцыя падзеленая на дзве залі: у першай адноўленая атмасфера мінскіх вуліцаў таго часу, калі па горадзе курсіравала конка, а другі прысвечаны працы канторы коннай чыгункі. У музеі можна будзе нават віртуальна "пракаціцца" у вагоне конкі. 

Кошт вандроўкі 10 бел. руб, для заўсёднікаў і для групаў ад 4-х чалавек са зніжкай (пры ўмове папярэдняй аплаты) - 8 бел. руб. Але дадаткова аплачваецца ўваход у музей - 3 бел. руб. для дарослых  
(у тым ліку пенсіянераў), 2 бел. руб. - для студэнтаў, 1 бел. руб. для школьнікаў.
Фото: liveinternet.ru