Другое

Šuma Global Meditation (16+)

2 февраля 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

 

Šuma Global Meditation (16+)

„У лістападзе мы выдалі новы альбом Me, Mother, дзе песьні сьпяваюць дзьве цяжарныя жанчыны. У сьнежні правялі глябальную групавую мэдытацыю – людзі ўсёй плянэты адначасова мэдытавалі з адным намерам. Удзельнікам так спадабалася, што мы вырашылі паўтарыць”.

Намер медытацыі такі: папрасіць прабачэньня ў Маці Зямлі, пажадаць шчасьлівага і поўнага жыцьця ўсім істотам і культурам плянэты, у думках абняць адно аднога. Запрашаюць далучыцца людзей з усіх частак сьвету, менавіта таму гэтая кампанія вядзецца на ангельскай мове.

Усе пачнецца з простага практыкаваньня для дыханьня ад эксперткі па голасу Русі, потым мы разьняволімся на паўгадзіны пад новы, адмысловы мікс для мэдытацыі, які мы стварылі на базе акустычнага альбома і дадалі гаючыя гукі прыроды і бінаўральныя рытмы.

Ад вас cпатрэбіцца толькі паўгадзіны вольнага часу. Далучайцеся самі і запрашайце сяброў, слухайце альбом, дадавайце і рабіце сторыз з новымі маскамі (іх знойдзеце ў інста @shumaby).