Другое

Разам зробім свята кнігі (12+)

14 февраля 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.; школьникам и студентам – 1,5 руб.

 

Разам зробім свята кнігі (12+)

14 лютага з 10:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць пісьменніцкую эстафету “Разам зробім свята кнігі”, прымеркаваную да Міжнароднага дня дарэння кніг.

Міжнародны дзень дарэння кніг (International Book Giving Day) праходзіць штогод з 2012 года 14 лютага і яднае ўсіх, хто дорыць кнігі маладому (і не толькі) пакаленню, стварае пераемнасць чалавецтва ў любові да кніжнай культуры.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падтрымлівае слаўную традыцыю праз пісьменніцкую эстафету – сустрэчу творцаў са сваімі чытачамі ўсіх узростаў. Падчас нон-стоп імпрэзы пісьменнікі, апроч сваіх выступаў і аўры сваёй творчасці, будуць дарыць прысутным кнігі свайго аўтарства.

Акрамя гэтага кнігі могуць прыносіць і дарыць усе наведвальнікі музея. У імпрэзе-эстафеце з 10:00 да 17:00 у названай паслядоўнасці прымуць удзел літаратурныя творцы: Міхал Бараноўскі, Ганна Янкута, Зьміцер Бартосік, Эдуард Акулін, Надзея Ясмінска, Алена Масла, Андрэй Мельнікаў, Максім Клімковіч, Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская. Магчымыя і вітаюцца станоўчыя сюрпрызы і з боку іншых пісьменнікаў.