Другое

Святам свянцонае маміна слова (12+)

24 февраля 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: школьники и студенты – 1,50 руб., взрослые – 3 руб.

Святам свянцонае маміна слова (12+)

24 лютага а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства „Святам свянцонае маміна слова”, прымеркаванае да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Рыгор Барадулін (Рыгор Іванавіч Барадулін; 1935–2014) – паэт, эсэіст, перакладчык. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1976). Кавалер ордэнаў Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскага ордэна Трох Зорак (1997), узнагароджаны медалем Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна.

У 2006 г. Рыгор Барадулін вылучаўся намінантам на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў „Ксты”.

Тэма роднай мовы, яе гісторыя, багацце, велізарныя выяўленчыя магчымасці, стасункі з мовамі народаў свету ў творчасці Рыгора Барадуліна займаюць асаблівае месца.

„Толькі родная мова можа даць крылы для творчага ўзлёту. Дзякуй роднаму беларускаму слову. Яно дало мне адчуць радасць сказаць нешта сваё. Нельга тымі словамі, якія пачуў ты ўпершыню ад маці, хлусіць Айчыне, Народу”, – сцвярджаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Мерапрыемства, якое ладзіцца сумесна з Клубам „Класікі і сучаснікі” Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М.С. Высоцкага, адбудзецца ў межах дзеючай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі „Валянцін Тарас і Рыгор Барадулін. На выспе ўспамінаў…”.

У мерапрыемстве прымуць удзел: Ігар Засімовіч, скульптар, аўтар помніка Рыгору Барадуліну ва Ушачах і мемарыяльнай дошкі на доме ў Мінску, дзе жыў паэт, паэт і сябра Рыгора Барадуліна Ганад Чарказян, мастак і паэт Рыгор Сітніца.

Падчас мерапрыемства Зміцер Бартосік выканае песні на вершы Рыгора Барадуліна.