Кино

Таямніца Келза

26 марта 2017

Кинотеатр «Москва»

Минск, пр-т Победителей, 13

Справки: тут.

Вход: от 5 руб.

Таямніца Келза
Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях 9 стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.
Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза» . Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.
Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha.ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.
Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» («Вэлком АЦС»). У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.
Прэм’ера мультфільма адбудзецца ў дзень святога Патрыка, пятніцу 17 сакавіка, а 19:00 у кінатэатры «Масква» (прашпект Пераможцаў, 13).
Наступныя паказы адбудуцца 18 і 19 сакавіка а 17:00 таксама ў кінатэатры «Масква».
Трэйлер: тут.

Фото: ByCard