Другое

Тэатральныя імпрэзы ў Суле (0+)

28 ноября 2020

Парк истории Сула

обл. Минская, д. Сула, 14

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 20 руб.

Тэатральныя імпрэзы ў Суле (0+)

Вы ўбачыце сцэны з «Тутэйшых» і «Паўлінкі» Янкі Купалы, урывак з «Сымона-музыкі» Якуба Коласа, а таксама пачуеце вершы Купалы і песні Марка Мермана ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў.

Кошт квітка на імпрэзу — 20 рублёў. За гэты кошт вы зможаце наведаць больш за 25 музеяў з аніматарамі і займальнымі экскурсіямі, пакатацца на драккары — ладдзі вікінгаў, прыняць удзел у майстар-класах па ганчарнай і кавальскай справе, шляхецкім танцам, пакатацца на брычцы, пабываць на дэгустацыях, прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка», мініканцэрце фісгармоніі, а ўвечары прыняць удзел у «Тэатральнай імпрэзе».

Чакаем вас 28 лістапада з 10:30, у 18:00 — пачатак «Тэатральнай імпрэзы ў Суле». Набыць квіткі можна на ўваходзе ў «Вялікае княства Сула».

Телефоны для даведак: +375 (29) 613-77-01; +375 (33) 615-77-01.