Кино

Тыдзень шведскага кіно

25 - 29 мая 2015

Победа

Минск, ул. Интернациональная, 20

Даведкі: тут.

Увахоод: бясплатна, квіткі за гадзіну да сеанса ў фае.

Тыдзень шведскага кіно

З 25 па 29 мая 2015 года ў кінатэатры «Победа» пройдзе Тыдзень шведскага кіно.

***

25 мая (панядзелак) 19.00
100-ГАДОВЫ СТАРЫ, ЯКІ ВЫЛЕЗ ПРАЗ АКНО І ЗНІК
Hundraåringen som klev ut genom fönstret och försvann, Швецыя, 2013, камедыя, 16+
Рэжысер: Фелікс Хернгрэн
У дзень свайго стагоддзя Алан Карлсан вылазіць праз акно дома састарэлых і пускаецца ў падарожжа, дзе яго чакаюць неверагодныя сустрэчы і падзеі. І хутка гледачу становіцца зразумела, што ўсё жыццё старога – гэта суцэльныя прыгоды. У розны час той быў знаёмы з Трумэнам, Сталіным, Рэйганам і нават здолеў паўплываць на гісторыю ХХ стагоддзя, застаўшыся пры гэтым самім сабой.

***

26 мая (аўторак) 19.00
СТАКГОЛЬМСКІЯ ГІСТОРЫІ
Stockholm Stories, Швецыя, 2013, драма, 16+
Рэжысер: Карын Фален
Шляхі галоўных герояў гэтай сучаснай гарадской драмы - маладога пісьменніка, студэнта прэстыжнага ўніверсітэта, бяздомнай жанчыны, спецыяліста па рэкламе і клерка з офіса міністра - выпадкова перакрыжоўваюцца. Колькі святла патрэбна, каб убачыць адзін аднаго? Колькі цемры патрэбна, каб адшукаць у сабе сілы пазнаёміцца? Для пачатку трэба проста выключыць святло...

***

27 мая (серада) 19.00
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕРГМАНА
Trespassing Bergman
Швецыя, 2013, дакументальны фільм, 14+
Рэжысеры: Джэйн Магнусан, Хайнек Палас
Дом на выспе Фаро, які стаў апошнім прытулкам славутага шведскага кінарэжысёра Інгмара Бергмана, як містычны магніт, прыцягвае выбітных майстроў кіно з усяго свету. У фільме Марцін Скарсезэ, Ларс фон Трыер, Вудзі Ален і іншыя знакамітасці расказваюць пра свае дачыненні з вялікім майстрам і ягоную творчасць.

***

28 мая (чацвер) 19.00
НЕ ЛІЦЕ СЛЁЗ
Känn ingen sorg, Швецыя, 2013, меладрама, 16+
Рэжысеры: Монс Морлінд, Б’ёрн Стэйн
У горадзе Гётэборгу, што на заходнім узбярэжжы Швецыі, юнак Пол марыць пра паспяховую музычную кар’еру. Але ў яго ёсць адна істотная перашкода – гэта ён сам. На працягу ўсяго фільма глядач становіцца сведкам ягонага эмацыйнага пошуку самога сябе праз сяброўства, выпрабаванні лёсу, каханне і здраду.

***

29 мая (пятніца) 19.00
СУСТРЭЧА ВЫПУСКНІКОЎ
Återträffen
Швецыя, 2013, драма, 14+
Рэжысер: Анна Адэл
У гэтым напаўаўтабіяграфічным фільме ўдала спалучыліся мастацкі вымысел і рэальнасць, а таксама глыбокі псіхалагізм. Анна Адэл, рэжысёр фільма, якая выступае таксама ў ролі галоўнай гераіні, у пошуку моманту інсціны вырашае сабраць сваіх былых аднакласнікаў на сустрэчу, якая паступова ператвараецца ў сапраўдны кашмар.

Фільмы на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да пачатку фільма.

Кінатэатр «Победа»: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20
Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66

Фота: baws.se