Выставки

У пошуках рая (6+)

27 июля 2017 - 6 августа 2017

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Справки: +375 17 288 15 49

Вход: уточняется.

У пошуках рая (6+)

27 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі
Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца
адкрыццё выставы Сяргея Пыжыкава “У пошуках рая”.

Сяргей Пыжыкаў дызайнер па адукацыі, выкладчык БНТУ, чалавек, які ў
вольны час падарожнічае па мясцінах, некранутых цывілізацыяй, фатограф і
рамантык-філосаф. Ён з дзяцінства марыў стаць мастаком. Хоць і ў дастаткова
сталым узросце, але гэтая мара ўвасобілася ў жыццё.  З 1989 г. ён рэгулярна бярэ
ўдзел ў мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Германіі. Работы Сяргея Пыжыкава
экспанаваліся ў Мінску, Маладзечна, Слуцку, Крупках, Нясвіжы, Міры.

Творы Сяргея Пыжыкава – гэта разважанні аб сусветных праблемах і аб
месцы чалавека на планеце. Адначасова, гэта і мроі мастака, у якіх рэальнае
пераплятаецца з фантастычным.

Пейзажы мастака вельмі разнастайныя: ад родных краявідаў да
фантастычных іншапланетных ландшафтаў. Асноўнымі элементамі кампазіцый
з'яўляюцца стыхіі-сімвалы: неба, зямля, вада, агонь, аблокі. Метафары, якія
выкарыстоўвае мастак, ёмістыя і шматзначныя: дрэвы перацякаюць адно ў адно;
вогненная лава трансфармуецца ў драўляны ствол, які сыходзіць у нябёсы; аблокі
выступаюць як мост паміж небам і зямлёй. Кожнае палатно выклікае шэраг
асацыяцый, праз якія перадаецца асноўная ідэя твора.

Пыжыкаў Сяргей Міхайлавіч
У 1982 годзе скончыў вучобу на кафедры дызайну Беларускага тэатральна-
мастацкага інстытута. Жыве і працуе ў горадзе Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў жывапісу, графіцы. Работы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Англіі, Турцыі, Ізраіля, Швейцарыі, ЗША, Італіі, Канады. Шэраг работ знаходзіцца ў фондах Мастацкага музея города Тулы.

Тэрмін правядзенне выставы: з 27 ліпеня па 6 жніўня 2017 года, штодзень з 11.00
да 19.00, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак: +375 17 288 15 49, +375 17 290 60 10 – Палац мастацтва +375 17 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

Фото: Jill Heyer